Кніга Новага Запавету

Пасланьне Якава


Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Пасланьне Якава — адзін зь лістоў апостала Якава, які ўваходзіць у сьпіс кнігаў Новага Запавета. Звычайна паводле бізантыйскай традыцыі зьмяшчаецца пасьля кнігі Дзеяў Сьвятых Апосталаў і перад Першым пасланьнем Пятра, аднак паводле заходняй традыцыі можа разьмяшчацца пасьля Пасланьня да габрэяў.

Пасланьне Якава ня мае канкрэтнага адрасату, яно не накіравана нейкай асобе ці асобнай царкве, ці цэрквам нейкай мясцовасьці. У першым вершы аўтар вызначае адрасат: «дванаццаць каленаў Ізраіля ў расьсеяньні». Такім чынам, ліст накіраваны вернікам-габрэям у дыяспары. Аднак, ліст мог аднасіцца ня толькі да хрысьціянаў-габрэяў, але й да ўсіх вернікаў з кожнага народу.

У вершым лісьце вызначаецца аўтар — Якаў, які вызначае сябе служкай Ісуса Хрыста. Імя Якаў было досыць распаўсюджанае, і ў старажытнай царкве былі вядомыя некалькі асобаў з гэткім імём. Аднак хутчэй за ўсё аўтарам зьяўляецца Якаў, брат Ісуса Хрыста. З Эвангельляў вядома, што родныя браты Ісуса не падтрымалі Ягонага вучэньня падчас Ягонага жыцьця. Але пасьля сьмерці Хрыста Якаў прыняў вучэньне Хрыста й праз хуткі час заняў пануючае становішча ў царкве ў Ерусаліме. Якаў карыстаўся вялікай пашанай сярод вернікаў. Памёр Якаў пакутніцкай сьмерцю ў 62 годзе.

Асаблівасьці й кананічнасьць

рэдагаваць
 
Пачатак пасланьня Якава ў манускрыпце XII ст.

У пасланьні ёсьць пачатак, але няма заканчэньня. Ліст вылучаецца добрай, але ў той жа час простай грэцкай мовай, вытанчаным стылем. Відавочна, што аўтар па-майстэрску валодае літаратурнымі прыёмамі.

Пасланьне даволі доўгі час не было вядомым большасьці цэркваў. Калі ж пра яго стала шырока вядома, тады да ліста аднесьліся даволі насьцярожана, таму што ў гэты час хадзіла вялікая колькасьць апакрыфічных твораў ці проста падробак. Гэтым можа тлумачыцца той факт, што ліст адсутнічае ў сьпісах старадаўніх канонаў. Ва Ўсходняй царкве ліст быў прыняты раней, чым на Захадзе, але й не аднагалосна. У Заходняй царкве ў апостальскім паходжаньні ліста сумняваліся даўжэй, ліст увайшоў у канон толькі ў канцы IV стагодзьдзя.

Час і месца напісаньня

рэдагаваць

Нават прыкладна цяжка вызначыць час і месца напісаньня, ліст мог быць напісаны ў Ерусаліме недзе паміж 51 і 62 гадамі.

Пасланьне ўяўляе сабой твор з даволі прадуманай кампазыцыяй. Аўтар падымае тры асноўныя тэмы: выпрабаваньні, розум і багацьце-жабрацтва. Гэтыя тэмы падымаюцца не пасьлядоўна, а ствараюць складаную структуру й разглядаюцца з розных бакоў. Выпрабаваньні павінны прыносіць радасьць, аднак могуць пры няверных адносінах пераўтварыцца ў спакусу. Гэта здараецца пры няверным разуменьні мудрасьці й імкненьні да зямнога розуму, які ў лісьце называецца «бясоўскім». Розум праяўляецца таксама ў слушных адносінах да мовы. Пакланеньне багацьцю таксама вынік адсутнасьці духоўнага розуму. Пасьля тэмы беднасьці апостал пераходзіць да асуджэньня заможных людзей і рабалепных адносінаў жабракоў да заможных братоў у царкве. На практычным прыкладзе апостал паказвае, што такія адносіны супярэчаць Закону Божаму. Асаблівую ўвагу аўтар зьвяртае на сувязь веры й дзеяньняў, нагадваючы, што вера без практычных дзеяньняў ёсьць мёртвая. Сканчваецца ліст словамі пра дапамогу адзін аднаму й неабходнасьць прабачэньня бліжняга.

Кароткі плян

рэдагаваць
  • Прывітаньне (1:1)
  • Выпрабаваньні, розум і багацьце (1:2—11)
  • Выпрабаваньні, мова й дзеяньні (1:12—27)
  • Пакланеньне перад заможнымі (2:1—13)
  • Вера й дзеяньні (2:14—26)
  • Неабходнасьць кантролю мовы (3:1—18)
  • Небясьпека кампрамісу зь сьветам (4:1—12)
  • Выпрабаваньні багацьцем (4:13—5:6)
  • Розныя настаўленьні (5:7—20)

Літаратура

рэдагаваць
  • Герхард Майер. Послание Иакова: Историко-богословский комментарий к Новому Завету, 288 c., ISBN 978-5-89647-263-6
  • Джон Мак-Артур. Толкование книг Нового Завета: Послание Иакова, изд. Библия для всех, 237с., 2005, ISBN 5-7454-0924-х
  • Дж. А. Мотиер. Послание Иакова, Санкт-Петербург, Мирт, 2000, ISBN 5-88869-088-0
  • Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5 Послания от Иакова — Коринфянам, МКПНП, 1999,406 стр.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць