Тэртуліян

хрысьціянскі тэоляг

Квінт Септымій Флорэнс Тэртуліян (па-лацінску: Quіntus Septіmіus Florens Tertullіanus; 155/165, Картаген — 220/240) — адзін з найвыдатнейшых раньнехрысцыянскіх пісьменьнікаў і тэолагаў, аўтар 40 трактатаў, зь якіх захаваўся 31.

Біяграфія

рэдагаваць

Надзейных сьведчаньняў аб жыцьці Тэртуліяна адносна мала; большасьць ведаў пра яго здабываецца з урыўкаў яго твораў. Рымская Афрыка была вядомая як радзіма аратараў, і гэты ўплыў можна заўважыць у стылі яго твораў зь іх архаізмам альбо правінцыялізмам, яркай вобразнасьцю й страсным характарам. Ён быў вучоны й вельмі адукаваны. Яго пяру належаць прынамсі тры кнігі на грэцкай мове. Ён спасылаецца на іншыя свае творы, якія не захаваліся да нашых дзён.

Паводле царкоўнага паданьня, Тэртуліян вырас у Картагене[1] у сям’і рымскага цэнтурыёна. Кажуць, што Тэртуліян быў дасьведчаным юрыстам і пасьвечаным сьвятаром. Гэтыя сьцьвярджэньні грунтуюцца на апавяданьнях Яўсевія Кесарыйскага («Царкоўная гісторыя», ІІ, ІІ. 4) і разьдзеле 53 «Пра знакамітых людзей» (лац. De vіrіs іllustrіbus) Іераніма{{efn|См. Введение к [2]. Іеранім сьцьвярджаў, што бацька Тэртуліяна займаў пасаду centurіo proconsularіs («ад’ютанта») у рымскай арміі ў Афрыцы[3].

Ён найбольш выразны выразьнік перакананьня аб несумяшчальнасцы філязофіі й хрысцыянскага веравучэньня, фундамэнтальнай ліньні, якая была сфармулявана ў «Пасланьнях апостала Паўла» і падкрэсьлівалася, што хрысцыянскае аб’яўленьне «вынішчае мудрасьць усяго сьвету». Яго бацька быў цэнтурыёнам ваеннага гарнізона ў горадзе Картагене. Горад славіўся адным зь лепшых навуковых цэнтраў дзяржавы. Безумоўна, Тэртуліян атрымаў якасную адукацыю. У прыватнасцы, ён дасканала вывучыў грэцкую мову й набыў веды па рыторыцы й праве. У 195 г. ён ажаніўся, але гэта не перашкодзіла яму стаць прэзьбітэрам. Выдатны філёзаф і царкоўны дзеяч памёр каля 240 году ў сваім родным горадзе.

Філязофскія погляды

рэдагаваць

Выхаваны на традыцыях рымскай прававой культуры, ён прахалодна й нават варожа ставіўся да абстрактных сыстэм грэцкай філязофіі. «Гаротны Арыстоцэль» усталяваў для ерэтыкоў дыялектыку — «мастацтва будаваць і разбураць, мастацтва само па сабе бясплоднае, але такое, якое спараджае шматлікія спрэчкі, а значыць, і ерасі».

Даказваючы тэзіс аб несумяшчальнасцы філязофіі й хрысцыянскай веры, Тэртуліян стаў раньнім выразьнікам яго практычнага разуменьня. Гэта вынікае з таго, што сацыяльная функцыя філязофіі адрозьніваецца ад рэлігіі. Сацыяльная функцыя незалежная ад таго цы іншага філязафічнага абгрунтаваньня, якое, уласна, і не мае патрэбы. Ня можа быць нічога агульнага паміж Атэнамі й Ерусалімам, паміж Акадэміяй і царквой, паміж ерэтыкамі-язычнікамі й хрысцыянамі. Пасьля Хрыста няма патрэбы ў дапытлівасцы, а пасьля Эвангельля — у дасьледаваньні. Адмаўляючы філязофію Плятона, Арыстоцэля, Эпікура, Геракліта, Эмпедокла, ён абвяшчае філёзафаў патрыярхамі ерасі.

Тэртуліян лічыў спалучэньне плоцы й душы настолькі блізкім, што цяжка сказаць, цы плоць «нясе» душу, цы душа ёсьць плоць. Дзякуючы плоцы, душа «атрымоўвае асалоду» ад дароў прыроды, багацьцяў сьвету. Тэртуліян не лічыў плоць «пасудзінай» для душы, але лічыў, што яна створана першасутнасьцю.

  1. ^ The Oxford Dictionary of the Christian Church. — New York: Oxford University Press.
  2. ^ 1971.
  3. ^ Jerome, 'Chronicon' 16.23-4