Ян Дамаскін
Ян (Іаан) Дамаскін, па-грэцку: Ιωαννης ο Δαμασκηνος — Ян з Дамашку, (~675, Дамаск — ~753), багаслоў, філёзаф і паэт, адзін з так званых айцоў царквы (дактароў касьцёлу).
Нарадзіўся ў знатнай арабскай сям'і хрысьціянскага веравызнаньня. Атрымаў рознабаковую энцыкляпэдычную адукацыю. Спачатку, відаць, быў прыбліжаным халіфа, потым стаў манахам. Выступіў вядучым ідэйным кіраўніком г.зв. іконапаклоньнікаў, абаронцам буйнога манастырскага землеўладаньня, адстойваў тэзу аб перавазе духоўнай улады над сьвецкай, быў завяршальнікам і сыстэматызатарам грэцкай патрыстыкі.
Імкнучыся ўпарадкаваць сучасныя яму навукі пад эгідай царквы на аснове Арыстотэлевай лёгікі, заклаў асновы схалястычнага мэтаду сярэднявечнай тэалёгіі. Яго пяру належаць шматлікія творы філязофскага і багаслоўскага характару, сярод якіх галоўнай была «Крыніца ведаў» (~742) — своеасаблівая энцыкляпэдыя філязофскіх і багаслоўскіх зьвестак, якія аказалі вялікі ўплыў на фармаваньне сярэдневечнай схалястыкі. Традыцыя праваслаўнай кніжнасьці прыпісвае яму аўтарства трактата аб «Осьми честий слова».
У гісторыю літаратуры Ян Дамаскін увайшоў як славуты паэт-гімнограф. У літургічнай лірыцы ён ускладніў архітэктоніку канона, дапоўніў яе акравершамі.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ян Дамаскін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў