Першае пасланьне да Цімафея

Кніга Новага Запавету

Першае пасланьне да Цімафея


Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Пе́ршае пасла́ньне да Цімафе́я — адзін зь лістоў апостала Паўла, які ўвайшоў у сьпіс кнігаў Новага Запавету. Знаходзіцца пасьля Другога пасланьня да тэсалёнікійцаў і перад Другім пасланьнем да Цімафея.

 
Апостал Цімафей

Ліст адрасаваны аднаму з найадданых і верных супрацоўнікаў Паўла — Цімафею. Бацька Цімафея быў грэкам, а маці габрэйкай, якая прыняла хрысьціянства. Імя Цімафея перакладаецца з грэцкай мовы як «шануючы Бога». Бабка Цімафея таксама была хрысьціянкай. Нарадзіўся Цімафей у горадзе Лістра, што месьціцца ў Малой Азіі. Павал наведаў Лістру падчас першай місіянэрскай вандроўкі. У той час Паўлу спадабаўся малады юнак-хрысьціянін, і ён узяў яго як супрацоўніка. Цімафей аказаўся вельмі адданым супрацоўнікам і застаўся з апосталам да канца. Нават калі Павал быў у зьняволеньні, Цімафей быў разам. Ва ўсіх цэрквах, якія заснаваў Павал, Цімафей карыстаўся любоўю й павагай. Гэта быў вельмі сумленны й працавіты юнак, які аддана выконваў усе даручэньні Паўла, але часам ён быў сьціплым і нерашучым. Ведаючы гэта, Павал жадаў падбадзёрыць свайго супрацоўніка ў цяжкія для яго хвіліны.

Цімафей разам з Паўлам зьяўляецца суаўтарам вялікай колькасьці пасланьняў апостала: Першага й другога да тэсалёнікійцаў, Другога да карынцянаў, да піліпянаў, да каласянаў, да Філімона.

Калі Павал пакінуў Цімафея ў Эфэсе, то ён асабіста даў яму шэраг парадаў, якія цяпер ён паўтарыў у сваім лісьце. Магчыма, ліст павінен быў чытацца перад вернікамі, каб паказаць, што ўсё, робіць Цімафей згодна з тым, чаму вучыў апостал. Па-першае, Цімафей павінен быў супрацьстаяць ілжэвучэньням, якія ўключалі габрэйскі містыцызм і паганскі аскетызм, і разглядалі матэрыю й увесь сьвет як вялікае зло, таму ілжэнастаўнікі забаранялі есьці нейкую ежу й уступаць у шлюб. Павал бачыў у гэтых вучэньнях нябясьпеку існаваньню Царквы. Па-другое, Павал заклікае Цімафея паставіць надзейных і адданых людзей біскупамі ды дыяканамі ў Эфэсе. Таму ў лісьце ён прыводзіць ва ўзор якасьці, якімі павінен мець хрысьціянскі кіраўнік.

Таксама Павал падрабязна растлумачвае Цімафею, як той павінен адносіцца да сяброў хрысьціянскай суполкі рознага ўзросту, плоці й сацыяльнага становішча, асабліва зьвяртаючы ўвагу на старшынь і ўдоваў, якія жылі за кошт суполкі.

Месца й час напісаньня

рэдагаваць

Час і месца напісаньня дакладна вызначыць цяжка. Існуюць меркаваньні, што пасьля суда Нэрона Павал атрымаў волю й змог прапаведваць у Гішпаніі й зноўку наведаць заснаваныя ім суполкі. Таму месцам напісаньня пасланьня можа быць Македонія, а напісаны ліст быў у 67 годзе.

Структура

рэдагаваць

Пасланьне складаецца з 6 разьдзелаў, якія можна падзяліць на дзьве часткі. У першай апостал разглядае праблемы кіраўніцтвам царквы, а ў другой даюцца практычныя парады Цімафею адносна выкананьня ім абавязкаў кіраўніцтва царквой. Пасланьне пачынаецца з патрабаваньня супрацьстаяць ілжэвучэньням. Потым ідзе ўдзячная малітва Богу, за якой цягнецца вучэньне пра малітву, каб вернікі маліліся за ўладу й уладароў. Пасьля разглядаюцца прынцыпы кіраўніцтва суполкай, а таксама патрабаваньні да будучых біскупаў і дыяканаў. Другая частка пасланьня прысьвечана жыцьцю суполкі й асабістым настаўленьням.

Кароткі плян

рэдагаваць
  • Прывітаньне (1:1—3)
  • Царква й ейнае кіраўніцтва (1:3—3:16)
  • Настаўленьні Цімафею адносна ягоных абавязкаў (4:1—6:21)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць