Саборныя пасланьні
Кніга Новага Запавету |
Гістарычныя кнігі |
Дыдактычныя кнігі |
Прароцкія кнігі |
Саборныя пасланьні — сем кнігаў Новага Запавету, якія існуюць у выглядзе пасланьняў. Яны называюцца «агульнымі», таму што па большай частцы іхнай мэтавай аўдыторыяй зьяўляюцца хрысьціяне ў цэлым, а не асобныя людзі ці суполкі, як гэтае ёсьць у Пасланьнях Паўла. Тым ня менш у групу саборных пасланьняў уключаны Другое й трэцяе пасланьні Яна, нягледзячы на іхны адрасны характар.
Існуюць некаторыя сумнёвы наконт аўтарства некаторых з пасланьняў. Шматлікія навукоўцы лічаць, што Другое пасланьне Пятра не належыць аўтарству Паўла. Пасланьні Якава й Юды традыцыйна прыпісваюцца братам Ісуса Якаву й Юдзе.
Сьпіс пасланьняў
рэдагавацьДа саборных пасланьняў адносяцца 7 твораў, якія належаць аўтарству чатырох чалавек, то бок Якаву, Пятру, Яну й Юдзе.
Назва |
Па-грэцку |
Час стварэньня |
---|---|---|
Пасланьне Якава | Ιακοβου | каля 51—62 |
Першае пасланьне Пятра | Πετρου Α | каля 58—63 |
Другое пасланьне Пятра | Πετρου Β | каля 64 |
Першае пасланьне Яна | Ιωανου Α | каля 90-х |
Другое пасланьне Яна | Ιωανου Β | каля 90-х |
Трэцяе пасланьне Яна | Ιωανου Γ | каля 90-х |
Пасланьне Юды | Ιουδα | каля 50 |
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Catholic Epistles. Catholic Encyclopedia (анг.)
- Chronological General epistles. ReligiousTolerance.org (анг.)