Тора

першыя пяць кніг юдэйскай Бібліі

Тора (іўр. תּוֹרָה — тора, літар. «вучэньне, закон»; ў ашкенаскім вымаўленьні — Тойра (паўднёва-ўсходні дыялект (Польшча, Украіна) і Тэйра (паўночна-ўсходні дыялект (Беларусь і Летува).

Разгорнуты скрутак Торы для публічнага чытаньня ў сынагозе

Вызначэньні тэрміну

рэдагаваць
  • Як правіла, Торай называюць Пяцікніжжа Майсеева (грэч. πεντάτευχος) або Кнігі Майсеевы.
  • У самым Пяцікніжжы «Торай» часта называецца асобнае прадпісаньне Бога, асобныя запаведзі ці сукупнасьць законаў, якія адносяцца да таго або іншага прадмета, напрыклад, «закон (Тора) цэласпаленьня» (Лев.6: 2), «закон (Тора) пра ахвяру за віну »(Лев. 7: 1) і г. д.
  • Слова «Тора» сустракаецца таксама ў сэнсе павучаньня або бацькоўскага навучаньня (Прыт.1: 8 і інш.)
  • Часам Торай называюць ўвесь Танах.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Торасховішча мультымэдыйных матэрыялаў