Парэчча (Гарадзенскі раён)
(Перанакіравана з «Парэчча (Парэцкі сельсавет, Гарадзенскі раён)»)
Парэ́чча[1] — вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Зьяўляецца цэнтрам Парэцкага сельсавету. Месьціцца побач з чыгуначнай станцыяй на лініі між Горадняй і Вільняй. Мае дзіцячую музычную школу на больш як 80 навучэнцаў[2].
Парэчча лац. Parečča | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Гарадзенскі |
Сельсавет: | Парэцкі |
Насельніцтва: | 230 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 152 |
Паштовы індэкс: | 231742 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°57′0″ пн. ш. 24°5′0″ у. д. / 53.95° пн. ш. 24.08333° у. д.Каардынаты: 53°57′0″ пн. ш. 24°5′0″ у. д. / 53.95° пн. ш. 24.08333° у. д. |
± Парэчча | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1919—1939 — у складзе Польскай Рэспублікі. Цэнтар гміны ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
У 1940 годзе — цэнтар Парэцкага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. Зь лістапада 1940 — у Гарадзенскім раёне Беластоцкай вобласьці БССР.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 168 чалавек
- 2010 год — 230 чалавек
Ураджэнцы
рэдагаваць- Вітальд Песьціс (нар. 1949) — беларускі акадэмік, прафэсар
Помнікі архітэктуры
рэдагаваць- Царква Маці Божай Казанскай (пач. XX ст.)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (пач. XX ст.)
Фэсты
рэдагаваць- «Фанфары сяброў» — заснаваны 25 красавіка 2009 г.[3] міжнародны фэстываль духавых аркестраў, які стаў ладзіцца кожныя 2 гады пры канцы траўня з удзелам аркестраў Беларусі і сумежных краінаў[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 181
- ^ а б Барыс Пракопчык. З клопатам аб парэцкіх музыкантах // Зьвязда : газэта. — 17 сьнежня 2011. — № 241 (27105). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Аляксей Табяшэўскі. У Парэчча зьехаліся аркестры з трох краін // Інтэрнэт-газэта «Твой стыль», 24 траўня 2015 г. Праверана 28 сьнежня 2015 г.