Панславянскія колеры

сіні, белы, чырвоны колеры, прысутныя на нацыянальных ды дзяржаўных сьцягах шматлікіх славянскіх краінаў

Панславянскія колеры (па-чэску: slovanské barvy[1][2] «славянскія колеры») — сіні, белы, чырвоны колеры, прысутныя на нацыянальных ды дзяржаўных сьцягах шматлікіх славянскіх краінаў, славянскіх рэґіёнаў і арґанізацыяў. Большасьць дасьледнікаў лічаць, што колеры паходзяць ад гандлёвага сьцяга Расеі[3][4].

Панславянскія колеры
Прыняты у чэрвені 1848 на Славянскім канґрэсе ў Празе
Ужываньне колеры сталі ґрунтам для сьцягаў шэрагу славянскіх дзяржаваў і нацыянальных аб’яднаньняў
Ідэя за ґрунт узятыя колеры гандлёвага сьцягу Расеі
Паштовая картка з выяваю сьвятых Кірыла й Мятода з надпісам «Здабытак Бацькоў захавай нам, Госпадзе!» на дзевяці славянскіх мовах

Гісторыя

рэдагаваць

Спалучэньне белага, чырвонага і сіняга колераў, названых пасьля славянскімі, вядома на сьцягах славянскіх краінаў з XIII стагодзьдзя: пра сьцяг Сэрбіі ў крыніцы 1281 року вядома, што ён быў чырвона-сінім («vexillum unum de zendato rubeo et blavo» — «сьцяг роўна чырвонага і сіняга»[5]); сіняе з чырвона-белым арлом сьцяг Маравіі зафіксавана Ґельнгаўзэнскім кодэксам 1407 року[6]; сьцягі Польшчы з XV стагодзьдзя былі чырвонага колеру зь белым арлом; бел-сіня-чырвоныя сьцягі прыведзеныя і на Стакгольмскім скрутку, што ілюструе ўрачыстую працэсію ў Кракаве ў 1605 годзе[7].

На Славянскім канґрэсе ў Празе ў 1848 годзе, на думку Георгія Вілінбахава, удзельнікі прынялі рашэньні, што яны возьмуць за ґрунт для сьцягоў сваіх вызваленчых рухаў расейскі бел-сіня-чырвоны сьцяг[3]. На самім канґрэсе чэскамоўныя маравы выступалі пад бел-чырвона-сінім сьцягам[8]. Тым жа рокам лужыцкія сэрбы абвясьцілі сваім сымбалем сіня-чырвона-белы трыкалёр[9]. Таксама гэтыя колеры, але некалькі ў іншай пасьлядоўнасьці (сіня-бела-чырвоны) ўжываў бан аўстрыйскае Харватыі Ёсіп Елачыч у 1848 годзе, да сьцяга якога ўзыходзіць сучасны сьцяг Харватыі. Славенскія патрыёты паўтарылі ў разьмяшчэньні колераў расейскі тыркалёр[3][10], а славацкія рэвалюцыянэры ў 1848 годзе для свайго сьцяга прынялі зваротны парадак колераў — чырвона-сіня-белы. З 1918 року сіня-бела-чырвоныя колеры сталі сымбалям адзінае паўднёва-славянскае дзяржавы[3].

За мяжою часьцей бачылі расейскі бел-сіня-чырвоны сьцяг, што разьдзімаецца на гандлёвых судах. У адпаведнасьці зь міжнароднаю традыцыяю, як правіла, нацыянальны або дзяржаўны сьцяг адначасова ёсьць і сьцягам грамадзянскага флёту[3]. Ня дзіўна, што часам менавіта яго лічылі «расейскім нацыянальным сьцягам»[11][12]. Ды і ў самой Расейскай імпэрыі пятроўскі бел-сіня-чырвоны сьцяг часта лічыўся абывацельскім, то бок грамадзянскім, а пасьля зацьвярджэньня ў 1858 годзе дзяржаўным чорна-жоўта-белага сьцяга, апошні ўспрымаўся грамадзтвам як сьцяг у першую чаргу ўрадавы[12].

На II Славянскім канґрэсе, што адбыўся ў 1867 годзе ў Расеі, галоўным сымбалем была бел-залатая харугва, на якой былі намаляваныя славянскія першанастаўнікі Кірыла і Мятод, а над імі — Збаўца, што дабраслаўляе іх на апостальскі вычын. Па ґазэтных публікацыях таго часу, гэты сьцяг славянскага адзінства выклікаў павагу ва ўсіх прысутных[13][14].

Існуе таксама вэрсія пра паходжаньне панславянскіх колераў ад колераў Францускае рэвалюцыі 1789 року, што сымбалізуюць рэвалюцыйныя ідэалы[15].

Гістарычныя сьцягі з панславянскімі колерамі

рэдагаваць

Сучасныя сьцягі з панславянскімі колерамі

рэдагаваць

Сучасныя сьцягі, колеры якіх супадаюць з панславянскімі (колеры гандлёвага сьцягу Расеі[3]) або блізкія ім:

Сьцягі славянскіх народаў і правінцыяў з панславянскімі колерамі

рэдагаваць

Сьцягі моваў з панславянскімі колерамі

рэдагаваць

Славянскія сьцягі, што ня маюць строга панславянскіх колераў

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Tobolka, Zdeněk Václav. Slovanský sjezd v Praze roku 1848. — Praha, F. Šimáček, 1901 — S. 99, 161
  2. ^ Vzpomínký na Petra Bezruče. — Vydala Podniková rada čs. pošty, 1947 — S. 225
  3. ^ а б в г д е Вилинбахов Г. В. Государственная геральдика в России: Теория и практика
  4. ^ Килюнен 2007. С. 103.
  5. ^ Vojne zastave Srba do 1918. — Beograd: Vojni muzej, 1983.
  6. ^ RŮŽEK, Vladimír. Cesty k definici (nejen) moravského znaku a praporu. // Veřejná správa. 2013, čís. 10, s. 20—22.
  7. ^ Zbignew Bochenski. A Description of the Stockholm Roll // Studia do dziejów dawnego uzbrojenia i ubioru wojskowego, cz. IX i X, Kraków 1988
  8. ^ Havlík 1990. С. 12.
  9. ^ [https://web.archive.org/web/20130528011548/http://panslavist.ru/2011/06/sorban/ Лужицкие сербы: Тысяча лет противостояния ассимиляции}Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць Праверана 2013-05-28 г.
  10. ^ Флаг Словении
  11. ^ Соболева, Артамонов 1993. С. 119.
  12. ^ а б Соболева 2003. С. 157.
  13. ^ Майорова О. Славянский съезд 1867 года: Метафорика торжества  (рас.) // Новое Литературное Обозрение : часопіс. — 2001. — № 51. — ISSN 0869-6365.
  14. ^ Маша П. Путешествие чехов в Москву  (рас.) // ZEN magazine. Русская версия : часопіс. — 2012. — № 2. — С. 92—95. — ISSN 1805-6261.
  15. ^ Castiella P., Quero A. Los colores paneslavos (гішп.)
  16. ^ Подкарпатская Русь » Русский мир. Украина

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць