Нацыянальны сьцяг Славеніі ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча з трох роўных палос: верхняй — белага, сярэдняй — сіняга і ніжняй — чырвонага колеру з гербам Славеніі, зьмешчаным у верхняй часцы сьцягу бліжэй да тронка. На гербе намаляваны сылуэт найвысокай гары Славеніі — Трыглава, а таксама сымбалічна намалявана Адрыятычнае мора і рэкі Славеніі.

Сьцяг Славеніі
Сьцяг Славенскай Сацыялістычнай Рэспублікі

Колеры сьцягу панславянскія, яны выкарыстоўваліся на больш старажытных гербах і лічыліся нацыянальнымі яшчэ да прыняцьця сьцягу славенскімі патрыётамі ў 1848 годзе. На такі выбар колераў іх падапхнулі колеры сьцягу Расеі.

Сьцяг асацыяваўся са Славеніяй і падчас яе знаходжаньня ў складзе Югаславіі. У 1945 на сьцяг была зьмешчаная чырвоная зорка. Пасьля здабыцьця незалежнасьці зорка са сьцяга была прыбраная. Новы сьцяг быў афіцыйна прыняты 27 чэрвеня 1991 году.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сьцяг Славеніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў