Герцагбасанскі кантон

(Перанакіравана з «Кантон 10»)

Герцагбасанскі кантон (па-харвацку: Hercegbosanska županija, па-сэрбску: Херцегбосанска жупанија, больш вядомы як Кантон 10 (па-сэрбску: Кантон 10, па-басьнійску: Kanton 10) ці Ліўнаўскі кантон (па-сэрбску: Ливањски кантон, па-басьнійску: Livanjski kanton) — адзін з 10 кантонаў Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны, якая ўваходзіць у склад Босьніі і Герцагавіны. Адміністрацыйны цэнтар — горад Ліўна.

Герцагбасанскі кантон
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус кантон Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны
Адміністрацыйны цэнтар Ліўна[d]
Насельніцтва
  • 80 708 чал. (2013)
Плошча
  • 4934,1 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 BA-10
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Інфармацыйная мапа Герцагбасанскага кантону

Назва кантону

рэдагаваць

На мясцовым узроўню кантон называецца Герцагбасанскі (па-харвацку: Hercegbosanska županija)[1], але Канстытуцыйны суд Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны прызнаў дадзеную назву супярэчлівай канстытуцыі, бо яна ўзгадвае існуючую падчас Басьнійскай вайны Харвацкую рэспубліку Герцег-Боснэ.[2] Таксама кантон вядомы як Заходнебасьнійскі (па-басьнійску: Zapadnobosanski kanton) па пастанове і Ліваньскі (трансьліт. Ліваньскі, па-басьнійску: Livanjski) па адміністрацыйным цэнтры (Ліўна).

Геаграфія

рэдагаваць

Кантон знаходзіцца ў заходняй частцы краіны, яго адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца Ліўна. Кантон складаецца з абшчынаў Дрвар, Босанска-Грахова, Гламач, Купрэс, Ліўна і Таміслаўград.

Насельніцтва

рэдагаваць

На 2013 год 76,8% насельніцтва складалі харваты, 12,96% сэрбы, 9,55% басьнійцы.

  1. ^ Vlada Hercegbosanske županije  (харв.)
  2. ^ Ustavni sud Federacije Bosne i Hercegovine: U-11/97 Архівавана 19 красавіка 2008 году.  (бас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць