Мікалай Яцкоў

(Перанакіравана з «Панас Прусак»)

Мікала́й Ада́мавіч Яцко́ў (псэўданімы: Адам Доман, Панас Прусак; нарадзіўся 22 траўня 1959 году ў Магілёве) — беларускі паэт, публіцыст, кампазытар-песеньнік.

Мікалай Яцкоў
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Адам Доман, Панас Прусак
Нарадзіўся 22 траўня 1959 (65 гадоў)
Магілёў
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, кампазытар-песеньнік
Кірунак паэзія
Мова беларуская
http://mikola-22.narod.ru/

Біяграфія

рэдагаваць
 
Бацькі — Яўгенія і Адам Яцковы

Мікалай Адамавіч Яцкоў нарадзіўся 22 траўня 1959 году ў Магілёве. Бацька — Адам Фролавіч Яцкоў зь вёскі Даманы Чэрнеўскага сельсавету Дрыбінскага раёну Магілёўскай вобласьці, маці — Яўгенія Яўсееўна Яцкова (Шандыбкіна) зь вёскі Пудаўні Чэрнеўскага сельсавету Дрыбінскага раёну. Вучыўся ў магілёўскіх школах №№ 11, 12, 27 і 29. Скончыў Магілёўскае культасьветвучылішча імя Н. К. Крупскай (1977 г.), а потым Менскі інстытут культуры (1981 г.). Служыў у войску (1981—1983 г.г.). З 1981 году працуе дырэктарам Брылёўскага сельскага Дому культуры Магілёўскага раёну.

Творчасьць

рэдагаваць

Выступае як паэт. Свае творы друкаваў у мясцовых і рэспубліканскіх пэрыядычных выданьнях, у калектыўных зборніках «Дняпроўскія хвалі», «Матчына слова», «Тутэйшы шляхціч», у хрэстаматыі для старэйшых клясаў «Сэрцам роднага слова краніся».

Выдаў зборнікі паэзіі «Міколавы прыпеўкі» (2005 г.), «Кракаўскія сшыткі» (2005 г.), «Хрышчацік» (2007 г.)

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (рэкамэндацыі Генадзя Бураўкіна, Сяргея Законьнікава і Эдуарда Акуліна).

У красавіку 2012 году абраны старшынём Магілёўскага абласнога аддзяленьня Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

Публіцыстыка

рэдагаваць

Як публіцыст друкаваўся ў рэспубліканскіх і ўсесаюзных выданьнях.

Актыўна выступае як кампазытар-песеньнік. Напісаў каля 1300 песень на вершы беларускіх паэтаў. Зьяўляецца аўтарам песенных зборнікаў «Гронка бэзу» (у сааўтарстве з Тамашом Ляшонкам) і «Знічка» (у сааўтарстве з Іванам Карэндай). Песьні Міколы Яцкова друкаваліся ў шматлікіх выданьнях, у аўтарскіх зборніках Васіля Карпечанкі «Толькі з табою», Генадзя Рыкоўскага «Лісце клёнаў залатое» і «Зорная росып», Віктара Сухарава «Ненапісаная карціна», Івана Цітаўца «Ёсць любоў у мяне», Сяргея Панізьніка «Дабравест», Надзеі Салодкай «Апошняя квадра». Выпусьціў кампакт-дыскі: «Пуцяводная ніць» (на вершы Станіслава Валодзькі), «Успомніце хоць раз» (на вершы Р.Барадуліна), «Мае сны без цябе пустыя» і «Непрычалены човен» (на вершы Э. Акуліна), «Знічка» (на вершы Івана Карэнды), «Врата» (на вершы Валянціна Барадзіна), «Не боюсь я тебя потерять» (на вершы Мікалая Траянава). Песьні М.Яцкова ўвайшлі ў рэпэртуар народнага артыста Беларусі Мікалая Скорыкава, заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Нэлі Багуслаўскай, Надзеі Мікуліч, Леаніда Нікольскага. Іх выконваюць Уладзімер Ухцінскі, Збыслаў Белы, ансамбль «Любо-Дорого». Песьні таксама ўключаліся ў канцэртныя праграмы Дзяржаўнага аркестра эстраднай і сымфанічнай музыкі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінбэрга.

У 2000 годзе напісаў музыку на словы Кастуся Цыбульскага для песьні «Браток-сусед» пра ўзаемную добразычлівасьць суседзяў[1]. У ліпені 2003 году прадставіў тры канцэртныя праграмы на вершы беларускіх паэтаў на міжнароднай сустрэчы «Беларускі Трыялог» у г. Крынкі (Польшча).

Аўтар музыкі афіцыйна зацьверджанага гімну Магілёва (у сааўтарстве з Аляксандрам Шлеянковым) і афіцыйна зацьверджанага гімну Слаўгарада (у сааўтарстве з Феліксам Шкірманковым).

Панас Прусак

рэдагаваць

Панас Прусак — літаратурны псэўданім Мікалая Яцкова. Па легендзе, Панас Прусак — жыхар вёскі Брылі. Ён вельмі любіць слухаць розныя гісторыі з вуснаў сваіх аднавяскоўцаў, а потым вершавана пераказвае гэтыя аповеды ў так званых «падарожных паэмках» (аўтар абазначэньня жанру — Сакрат Яновіч). Самы лепшы сябар у Панаса — Мікалай Яцкоў. У выніку іх сустрэч гэтыя паэмкі пэрыядычна і зьяўляюцца пад брылёўскім небам.

Паэмы

  • «Мсціслаўскае свята» / «Мсьціслаўскае сьвята» (2001)
  • «Семінар» / «Сэмінар» (2002)
  • «Канферэнцыя» / «Канфэрэнцыя» (2004)
  • «Дзень Волі» (2005)
  • «Юбілей» (2005)
  • «Заходні накірунак» (2005)
  • «Як жа дорага быць любым!» (2005)
  • «Кастрычніцкія атавы» (2006)
  1. ^ Міхась Шавыркін. Браток-сусед // Зьвязда : газэта. — 17 траўня 2014. — № 90 (27700). — С. 8. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Выдавецкая дзейнасьць

рэдагаваць