Надзея Мікуліч

беларуская сьпявачка

Надзе́я Анато́леўна Міку́ліч (нар. 14 студзеня 1953) — беларуская сьпявачка, кампазытарка. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусі.

Надзея Мікуліч
Дата нараджэньня 14 студзеня 1953 (71 год)
Месца нараджэньня
Грамадзянства СССР СССР
Беларусь Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія сьпявачка, кампазытарка
Гады дзейнасьці з 1971
Сябра ў Беларускі саюз музычных дзеячоў[d]
Жанры папулярная музыка
Інструмэнты гітара, губны гармонік, акардэон, балалайка, домра
Гурты «Верасы»
«Чараўніцы»
Белдзяржфілярмонія
Узнагароды
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мікуліч.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Навучалася ў Гарадзенскай музычна-пэдагагічнай вучэльні, займалася баскетболам, выступала ў жаночым вакальна-інструмэнтальным ансамблі «Чараўніцы»[1].

У 1972—1980 была вакалісткай ВІА «Верасы». Стала першай выканаўцай песьні Эдуарда Ханка «Малиновки заслыша голосок»[1], а таксама «Любишь не любишь», «Чур-чура», «Зарянка», «Я живу в заповедном краю», «Пусть будет мир цветным» («Белым будь снег и чистым»), вельмі папулярных у СССР у пачатку 1980-х рокаў.

З ансамблю Надзея сышла ў дэкрэтны адпачынак, але назад ужо не вярнулася. Голас на пэўны час зьнік, пасьля вярнуўшыся ўжо больш нізкім.

Надзея Мікуліч выконвае песьні беларускіх, расейскіх кампазытараў ды ўласныя. Сярод апошніх — «Ой, бяда», «Тем, кто любит», «Родимый дом», «Только мама» й іншыя. Зь песьняй «Ксеня» Ўладзімера Будніка, якую шмат хто лічыць народнай, Надзея Мікуліч стала дыпляманткай Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады.

Выпусьціла 4 аўдыяальбомы, 3 кампакт-кружэлкі.

Муж Надзеі Барыс Белы працаваў адміністратарам калектыву «Верасы»[1]. Цяпер выступае на сольных канцэртах, часам разам з Рыгорам Палішчуком.

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • «Тем, кто любит» (2005)
  • «Святая муза» (2008)
  • «Я вернусь» (2008)

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць