Кастусь Цыбульскі
беларускі паэт
Кастусь (Канстанцін) Пятровіч Цыбульскі (нарадзіўся 7 траўня 1956 году ў в. Забалоцьце Маладэчанскага раёну) — беларускі паэт.
Кастусь Цыбульскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 7 траўня 1956 (68 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Мова | беларуская мова[1] |
Біяграфія
рэдагавацьСлужыў у Прыкарпацкай ваеннай акрузе. Працаваў на заводзе фрэзэроўшчыкам. Пасьля заканчэньня філфака БДУ займаў пасады інспэктара па справах непаўналетніх Слуцкага ГРАУС, начальніка прэс-цэнтру і спэцыяльнага карэспандэнта УУС Менаблвыканкаму. Цяпер працуе ў камітэце па працы і сацыяльнай абароне Менскага аблвыканкаму. Чалец Саюза беларускіх пісьменьнікаў.
Шэраг песень на вершы К. Цыбульскага напісаў кампазытар Мікалай Яцкоў, у тым ліку «Браток-сусед» пра ўзаемную добразычлівасьць суседзяў у 2000 годзе[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Зьвязда (белар.) — Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 90 (27700). — С. 8. — ISSN 1990-763X
- ^ Міхась Шавыркін. Браток-сусед // Зьвязда : газэта. — 17 траўня 2014. — № 90 (27700). — С. 8. — ISSN 1990-763x.