Палякі

заходнеславянскі народ
(Перанакіравана з «Паляк»)
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Палякі (неадназначнасьць), Ляхі (неадназначнасьць).

Паля́кі (па-польску: Polacy) — заходнеславянскі народ, які насяляе Польшчу. Палякі таксама ўтвараюць значную дыяспару ў радзе краінаў. Беларусы і ўкраінцы таксама палякаў называюць этнічным найменьнем «ляхі»[1].

Палякі
Polacy
Агульная колькасьць каля 50 мільёнаў
Рэгіёны пражываньня Польшча, Беларусь, Нямеччына, Летува, Украіна, ЗША, Канада, Бразылія, Расея і іншыя
Мовы польская мова
Рэлігіі Пераважна рыма-каталікі. Частка палякаў вызнаюць праваслаўе, пратэстантызм альбо зьяўляюцца атэістамі.
Блізкія этнасы славяне, асабліва заходнія
Польскае этнічнае насельніцтва згодна з даваенным перапісам, 1912, E. Czyński, T. Tilinger's.

Палякі — другі па колькасьці насельніцтва пасьля расейцаў славянскі народ. Ацэнкі розьняцца, але большасьць крыніцаў кажуць пра прыблізна 50 мільёнаў палякаў. 38 мільёнаў зь іх насяляюць саму Польшчу. Колькасьць польскай дыяспары — 10—12 мільёнаў. Існуюць буйныя польскія меншасьці ў суседніх краінах, такіх як Беларусь, Нямеччына, Летува, Украіна. Значныя польскія дыяспары знаходзяцца ў ЗША, Канадзе, Бразыліі. У ЗША найбольшая колькасьць палякаў жыве ў Нью-Ёрку, Чыкага, Дэтройце, Бафала. Апошнім часам, у сувязі з далучэньнем Польшчы да Эўрапейскага Зьвязу, шмат палякаў эмігрыравала ў эўрапейскія краіны, у прыватнасьці, у Ірляндыю (150 тысячаў) і Вялікабрытанію (250 тысячаў).

Палякі размаўляюць на польскай мове, якая адносіцца да заходнеславянскай падгрупы славянскай групы індаэўрапейскай моўнай сям’і. Пісьмовасьць на аснове лацінскага альфабэту.

Палякі ў большасьці сваёй рыма-каталікі, зьяўляюцца найбуйнейшым пераважна каталіцкім па веравызнаньні народам са славянаў. Частка палякаў вызнаюць праваслаўе, пратэстантызм альбо зьяўляюцца атэістамі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ М. Байкоў, С. Некрашэвіч Беларуска-расійскі слоўнік. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць