Пало́ўцы (па-польску: Połowce, па-падляску: Połóvci[2], Košylí[3]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы, заснаваная ў канцы ХІХ ст. перасяленцамі з Бельскага і Пружанскага паветаў Гарадзенскай губэрні на месцы аднайменнага фальварку. Дзяржаўны (гаспадарскі) фальварак узьнік у сяр. ХVІ ст. пад час ажыцьцяўлення аграрнай рэформы ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Палоўцы
польск. Połowce
Палоўцы
Першыя згадкі: 1566
Мясцовая назва: Połovci, Košyli
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чаромха
Насельніцтва: 15 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-240
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°28′59.9″ пн. ш. 23°22′0.1″ у. д. / 52.483306° пн. ш. 23.366694° у. д. / 52.483306; 23.366694Каардынаты: 52°28′59.9″ пн. ш. 23°22′0.1″ у. д. / 52.483306° пн. ш. 23.366694° у. д. / 52.483306; 23.366694
Палоўцы на мапе Польшчы
Палоўцы
Палоўцы
Палоўцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вёска знаходзіцца ў гміне Чаромха.

Побач зь паселішчам разьмяшчаецца беларуска-польскі памежны пераход Пяшчатка — Палоўцы[4].

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пакровы Божай Маці ў Зубачах). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

Гісторыя

рэдагаваць

У пісьмовых крыніцах пач. ХVІ ст. прыгадваецца Палавецкі дзясятак. Дзясятак — адна з самых дробных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Вялікага Княства Літоўскага. У рэвізіі Берасьцейскага староства 1566 г. паведамляецца пра новазбудаваны дзяржаўны фальварак Полаўцы, заснаваны на землях (21 валока зямлі), якія раней належалі да в. Хлевішча. Па выніках рэформы Палавецкі дзясятак (воласьць) быў пераўтвораны ў Палавецкае войтаўства, якое ахоплівала наступныя вёскі: Полаўцы (сучасная в. Пагранічная), Пяшчатка, Сухадол, Хлевішча, Ставішча і Сухары (сёньня не існуе, зьлілася са Ставішчамі). У 1670 г. Палавецкае войтаўства пераходзіць у рукі Міхала Казімера Радзівіла. Маёнтак праіснаваў ажно да канца ХІХ ст. (апошнімі ўладальнікамі былі Скарынскія), але быў распраданы сялянам з-пад Гайнаўкі і Пружанаў[3]. Перасяляючыся, людзі цягнулі з сабою вялікія кашылі, нагружаныя майном. Менавіта з-за гэтага новая вёска атрымала неафіцыйную назву Кашылі. Вёска адносілася да праваслаўнай (раней уніяцкай) парафіі Міхала Арханёла. Царква, разбураная камуністычнымі ўладамі ў пач. 1960-х гг., месцілася каля в. Голя, і мела назву Палавецкай. Акрамя Голі і Палоўцаў, парафія ахоплівала вёскі Пяшчатка, Сухадол, Хлевішча, Церахі, Ставішча і Волька Церахоўская. У міжваенны пэрыяд Палоўцы сталі цэнтрам самастойнай гміны ў Берасьцейскім павеце Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г., тут пражывала 38 чалавек (усе праваслаўныя беларусы)[5]. У 1928 г. Палавецкая гміна была скасаваная, а Палоўцы ўключаныя ў склад гміны Вярховічы. У выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа (1939) вёска ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР. У 1945 г. паселішча апынулася ў складзе Польшчы. Пасьля Другой сусьветнай вайны Палоўцы былі далучаныя да гміны Чаромха. 6 сьнежня 1993 г. побач зь вёскай пачаў працаваць памежны пераход Палоўцы — Пяшчатка. У 1966 г. жыхары Палоўцаў перабудавалі жылую хату на царкву сьв. Яна Багаслова.

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 10 чэрвеня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Połovci svoja.org Праверана 10 чэрвеня 2015 г.
  3. ^ а б Nadzieja Sulima (red.), Słownik nazw geograficznych gminy Czeremcha, Czeremcha 2008, s. 103
  4. ^ Połowce - Pieszczatka (пол.) Ruch graniczny. Komenda Główna Straży Granicznej. Праверана 10 чэрвеня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8. Województwo poleskie, с. 11 (пол.) Праверана 10 чэрвеня 2015 г.