Талер
Талер, Таляр (нем. Taler, Thaler) — буйная срэбная манэта, што білася з канцу 15 — пачатку 16 стагодзьдзя. Назва паходзіць зь нямецкае мовы, ад назвы мястэчка Ёахімсталь (цяпер Яхімаў) ў Чэхіі.
ГісторыяРэдагаваць
Талер быў выпушчаны ў Сьвятой Рымскай Імпэрыі як срэбны эквівалент залатых манэтаў, дзеля іх замены. Існавалі розныя віды талеру, які як манэта праіснаваў да 1907 г.
Ад назвы талер пайшлі назвы многіх валютаў: скандынаўскі далер, італійскі талеро, славенскі толар, гішпанскі далеро, амэрыканскі даляр, беларускі талер.
Талеры на БеларусіРэдагаваць
На Беларусі талеры ўпершыню пачалі адбівацца ў 1564 годзе. Здарылася гэта на Віленскім манэтным двары. У 1793 годзе на Гарадзенскім манэтным двары быў адбіты апошні талер, дзе эмісія ўвогуле была невялікай па колькасьці, і толькі ўмоўна можна лічыць яе эканамічным крокам.[1]
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Севярын Квяткоўскі. Дзяржаўны знак // Наша Ніва, №9, 1998 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Талер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў