Павал Марэк Гюле (па-польску: Paweł Marek Huelle; нар. 10 верасьня 1957, Гданьск) — польскі празаік, паэт, драматург, сцэнарыст,

Павал Гюле
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 верасьня 1957(1957-09-10)[1][2][3][…]
Памёр 27 лістапада 2023(2023-11-27)[5] (66 гадоў)
Пахаваны
Сужэнец Іда Латоцкая-Гуэле[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці сцэнарыст, пісьменьнік, журналіст, літаратурны крытык
Мова польская мова[7]
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Вывучаў польскую філялёгію ў Гданьскім унівэрсытэце. Выкладаў філязофію ў Мэдыцынскай акадэміі. У 1980-я гады быў зьвязаны з кансьпірацыйнай прэсай — працаваў у прэс-службе «Салідарнасьці». У 1994—1999 гадах кіраваў гданьскім аддзелам Польскага тэлебачаньня.

Калі П. Гюле пытаюць пра музыку і кнігі, якія ўзяў бы з сабою на бязьлюдны востраў, ён называе Баха, «Пінк Флёйд», «Атляс неба», «Чарадзейную гару» Т. Мана, апавяданьні І. Буніна, вершы Р. М. Рыльке і Ю. Чаховіча.

Творчасьць

рэдагаваць

Першы раман П. Гюле «Вайзэр Давідэк» (Weiser Dawidek, 1987) адразу стаў папулярным і чытаным ня толькі ў Польшчы, але і за мяжой. Падзеі твора, які адбываюцца ў 1957 годзе і ў сучаснасьці, зьвязаныя з таямнічым зьнікненьнем 13-гадовага габрэйскага хлопчыка Давідка, які ў вачах прыяцеляў быў кімсьці накшталт чараўніка і мэсыі. У 2000 годзе раман экранізаваны польскім рэжысэрам В. Марчэўскім.

Аўтар кніг «Апавяданьні падчас пярэбараў» (Opowiadania na czas Przeprowadzki, 1991), «Вершы» (Wiersze, 1994), «Першае каханьне і іншыя апавяданьні» (Pierwsza miłość i inne opowiadania, 1994), «Мэрсэдэс-Бэнц. Зь лістоў да Грабала» (Mercedes Benz. Z listów do Hrabala, 2001). У 2004 годзе выходзіць раман «Кастарп» (Castorp), які паўстаў са згадкі пэрсанажа «Чарадзейнай гары» Томаса Мана — Ганса Кастарпа пра «чатыры сэмэстры навучаньня ў Гданьскай Політэхніцы». Затым выйшаў раман «Таемная вячэра» (Ostatnia Wieczerza, 2007) і зборнік апавяданьняў «Аповесьці халоднага мора» (Opowieści chłodnego morza, 2008).

Большая частка твораў П. Гюле прысьвечана роднаму Гданьску і ваколіцам, згадкам дзяцінства і пошукам духоўных каранёў. Прычым трывалае выкарыстаньне біяграфічных элемэнтаў у творчасьці ня варта блытаць з аўтабіяграфічнай прозай. Таксама ў тэкстах вялікую ролю грае дыялёг зь літаратурнымі папярэднікамі (Гюнтэр Грас, Томас Ман, Бруна Шульц, Багуміл Грабал).

Творы П. Гюле перакладзеныя на англійск, беларускую, гішпанскую, італьянскую, расейскую, фінскую, французскую, швэдзкую і іншыя мовы і адзначаны шматлікімі літаратурнымі ўзнагародамі.

Беларускія пераклады

рэдагаваць
  1. ^ Paweł Huelle // filmportal.de — 2005.
  2. ^ Paweł Huelle // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #122223330 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ https://tvn24.pl/polska/pawel-huelle-nie-zyje-pisarz-mial-66-lat-7456927
  6. ^ https://www.gdansk.pl/wiadomosci/Pogrzeb-Pawla-Huelle-w-Gdansku,a,254966
  7. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  8. ^ Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць