П’ешцяны

горад у заходняй Славаччыне
(Перанакіравана з «П'ешцяны»)

П’е́шцяны (па-славацку: Piešťany, па-нямецку: Pistyan, па-вугорску: Pöstyén) — курортны горад у заходняй Славаччыне на рацэ Ваг у падножжа Паваскага Інаўца. Насельніцтва каля 30 тыс. чалавек.

П’ешцяны
славац. Piešťany
Герб П’ешцянаў Сьцяг П’ешцянаў
Дата заснаваньня: 1113
Краіна: Славаччына
Край: Трнаўскі
Раён: П’ешцяны
Прэзыдэнт места: Пэтар Янчавіч[d][1]
Плошча:
  • 44,2 км²
Вышыня: 162 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 033
Паштовы індэкс: 921 01
Нумарны знак: PN
Геаграфічныя каардынаты: 48°35′0″ пн. ш. 17°50′0″ у. д. / 48.58333° пн. ш. 17.83333° у. д. / 48.58333; 17.83333Каардынаты: 48°35′0″ пн. ш. 17°50′0″ у. д. / 48.58333° пн. ш. 17.83333° у. д. / 48.58333; 17.83333
П’ешцяны на мапе Славаччыны
П’ешцяны
П’ешцяны
П’ешцяны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.piestany.sk

Гісторыя

рэдагаваць

П’ешцяны ўпершыню згадваюцца ў 1113 годзе. Уся гісторыя гораду зьвязаная зь мінэральнымі крыніцамі. Першае падрабязнае апісаньне гаючых крыніцаў П’ешцянаў адбываецца ў 1545 годзе ў лісьце каралеўскага дарадцы Юрая Вэрнэра. Далей пра іх згадваюць лекары аўстрыйскага імпэратара і рымскага папы Сыкста V. У 1642 годзе П’ешцяны атрымліваюць гарадзкія правы. У XVIII ст. тут узьнікае санаторны гарадок Цепліцэ. У 1772 годзе тут быда сбудаваны бальнеялягічны санаторый. Бурны росквіт наступіў у 1889 годзе, калі ўпраўленьнем санаторыяў займаецца фірма «Аляксандар Вінтэр і сыны».

У 1917 годзе тут сустракаюцца нямецкім імпэратар Вільгельм II, аўстрыйскі імпэратар і вугорскі кароль Карл I і баўгарскі цар Фэрдынанд I і вырашаюць працягнуць вайну да пераможнага канца.

Цяпер П’ешцяны вядомы курортны горад, знакаміты перш за ўсё лячэньнем рэўматычных захворваньняў.

Гарады-пабрацімы

рэдагаваць