Офэнбэргі

(Перанакіравана з «Офэнбэрґі»)

Офэнбэргі (па-нямецку: Offenbergen, па-расейску: Оффенберги) — баронскі род уласнага гербу. У перакладзе зь нямецкае мовы Offenberg — адкрытая гара. Заснавальнік роду — Фрэдэрык Георг Офэнбэрг. Ёган Офэнбэрг, намесьнік Штырыі, быў паслом імпэратара Максіміляна ІІ да Івана Жахлівага. Ягоны сын Лёранц у 1576 пасяліўся ў Інфлянтах. 20 ліпеня 1634 род унесены ў рыцарскія матрыкулы Курляндзкага княства. У XVIII ст. Офэнбэргі зьявіліся на Беларусі. Род падзяляўся на дзьве галіны, адна зь іх жыла ў Курляндыі (шляхецкае паходжаньне зацьверджанае пастановай № 2823 расейскай Герольдыі 3 красавіка 1862), другая на Беларусі. У Расейскай імпэрыі род баронаў Офэнбэрг быў унесены ў шляхецкія матрыкулы Курляндзкае губэрні, у VI частку РК Віцебскае губэрні і V і VІ частку РК Менскае губэрні.

Офэнбэргі
Offenbergen
Краіна паходжаньня: Нямеччына
Тытул: бароны
Прызнаныя ў: Курляндыя, ВКЛ, Расейская імпэрыя
Першы з роду: Фрэдэрык Георг Офэнбэрг

На срэбраным полі гербу дзьве гары, якія маюць унізе адтуліны. Адна гара, справа — ніжэйшая, зьлева — вышэйшая. Горы на гербе зьявіліся, відаць, указваюць на геаграфію паходжаньня роду: нейкая мясцовасьць у Нямеччыне ці ў Чэхіі.

Беларуская лінія

рэдагаваць

Пачатак беларускай лініі паклаў Ян Эбэргард Фрэдэрык Ежы фон Офэнбэрг, які валодаў маёнткам Дайневічы ў Браслаўскім павеце й памёр у 1729. У 1820 Якуб Офэнбэрг, праўнук Яна Эбэргарда Фрэдэрыка Ежага, набыў у Ігуменскім павеце фальварак Лочын і вёску Сёмкава Слабодка ў Ігната й Антаніны з Завішаў Есьманаў. У сваім маёнтку ён заклаў касьцёл, парк, сад і водаправод з фантанамі. У 1845 Лочын перайшоў да сына папярэдняга Віктара. У Лочыне працавала паравая лесапілка, ажыцьцяўлялася мэліярацыя, недалёка ў лесе былі заснаваныя новыя паселішчы: засьценкі Барсукі і Блыхава, які пазьней Часлаў Офэнбэрг назваў у гонар бацькі Віктаравым. У верасьні 1918 да маёнтка Лочын былі далучаныя фальваркі і ўрочышчы Макаў’я, Язьвінкі, Кучышча, Расохі. Часлаў быў апошнім уладаром маёнтку, 3 красавіка 1919 ён зь сям’ёй выехаў у Менск.

Прызнаныя ў шляхецкай годнасьці Расейскае Імпэрыі вывадамі Магілёўскага (22 чэрвеня 1804) і Менскага (8 кастрычніка 1826) дваранскіх дэпутацкіх сходаў, з унясеньнем у 4 частку Радаводнай кнігі Менскае губэрні. Вывадам 24 чэрвеня 1834 перанесеныя ў 6 частку РК Менскай губэрні. Зацьверджаныя ў дваранстве Расейскай Імпэрыі загадам Сэнату ад 28 ліпеня 1842 за № 10 585.

У 1913 некаторыя прадстаўнікі роду атрымалі пасьведчаньне з Курляндзкага шляхецкага камітэту, што належаць да баронскага роду фон Офэнбэргаў. Менскі ДДС зьдзейсьніў дадатковыя вывады зь пераносам асобаў у 5 частку РК. У баронскай годнасьці былі прызнаныя Часлаў Антон, ягоныя сыны Віктар і Юры, яго браты Стафан Аўгустын і Ян Якуб, і нашчадкі ўсіх названых асобаў. Зацьверджаныя ў баронскай годнасьці загадам Сэната ад 23 лістапада 1915 за № 4 969.

Ці маюць права на баронскі тытул іншыя Офэнбэргі, якія зацьверджаны ў расейскім дваранстве па Менскай губэрні, невядома.

Ян Эбэргард Фрэдэрык Ежы фон Офэнбэрг (?—1729), меў маёнтак Дайневічы ў Браслаўскім павеце.

  1. Дамінік
  2. Стафан, скарбнік рэчыцкі
    1. ?
      1. Якуб (17681839), межавы судзьдзя Ігуменскага павету, ж. — Фэліцыяна з Жылінскіх
        1. Віктар, працаваў у Ігуменскім павятовым судзе, ж. — Антаніна Іванаўна Раўкевіч
          1. Часлаў Антоні (1861-?), ж. — Марыя з Каншэўскіх
            1. Віктар (1888-?)
            2. Юры (1893-?)
        2. Ігнат, арандатар фальварку Геленберг ля Дукоры
        3. Цэзар, арандатар Клічава, ж. — 1858 Леанільда Луцкевіч
          1. Антоні Цэзар (жнівень 1860-?)
          2. Стафан Аўгустын (1864-?), у 1891 скончыў Інстытут шляхоў зносінаў, штатны па міністэрству інжынэр VI клясы накіраваны працаваць начальнікам Усурыйскага аддзяленьня службы Кітайскае Ўсходняе чыгункі. Стацкі дарадца, кавалер ордэнаў Сьв. Уладзімера IV ступені, Сьв. Ганны II і III ступені, сьв. Станіслава II i III ступені, кавалер асобага ганаровага знака Чырвонага Крыжа, апекун Хабараўскае чыгуначнае вучэльні. Памёр у Варшаве.
          3. Ян Якуб (18671953), лекар, ж. — 1906 Аляксандра Юзафаўна Жылінская
        4. Эдвард, патануў у возеры
        5. Вільгельм, ж. — Марына зь Дземідовічаў
        6. Нікадзім (1826-?), навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце, уваходзіў у таемную арганізацыю «Зьвяз вольных братоў», за што ў 1849 быў асуджаны й высланы на катаргу

Найбольш вядомыя

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць