Альбэрт Генрыхавіч Офэнбэрг (1831 — ?) — расейскі вайсковы й дзяржаўны дзяяч, генэрал-маёр (1880). З баронскага роду Офэнбэргаў.

Альбэрт Генрыхавіч Офэнбэрг
Альберт Генрихович Оффенберг
16 (28) красавіка 183013 (26) жніўня 1909 (79 гадоў)
Месца сьмерці
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя
Гады службы 1854-1880
Званьне генэрал-маёр
Узнагароды
Ордэн Сьвятога Ўладзімера
Ордэн Сьвятога Ўладзімера
Ордэн Сьвятога Ўладзімера зь мечамі IV ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера зь мечамі IV ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава зь мячамі II ступені

Выхоўваўся ў Імпэратарскай вучэльні правазнаўства, скончыў курс Мікалаеўскае акадэміі Генэральнага штабу па 2-м разрадзе. Уступіў у грамадзянскую службу службоўцам Урадаўнічага Сэната ў чыне губэрнскага сакратара 13 ліпеня 1852. Ваенную службу пачаў з красавіка 1854 у званьні ўнтэр-афіцэра ў 5-м гусарскім Александрыйскім палку яго імпэратарскае высокасьці вялікага князя Мікалая Мікалаевіча-старэйшага. Удзельнік Крымскае вайны 1853—1856 на Балканскім паўвостраве і задушэньня паўстаньня 1863—1864. Прызначаны флігель-ад’ютантам да Яго Імпэратарскай Вялікасьці ў 1871, прызначаны камандзірам 2-га дывізіёну ў сьнежні 1873.

29 траўня 1874 прызначаны выконваючым абавязкі вайсковага губэрнатара Амурскае вобласьці і камандуючым войскамі з пакіданьнем у званьні флігель-ад’ютанта. У яго кіраваньне зачынілася вядомая на ўвесь Далёкі Ўсход Вестманская вэтэрынарная школа. Была адчыненая мужчынская прагімназія. Пры ім у 1876 праводзіўся агляд войска баронам Фрыдэрыксам. Насельніцтва перажыло паводку і спадарожнае спусташэньне гаспадарак. Упершыню была праведзеная мабілізацыя двух пешых батальёнаў у сувязі з расейска-турэцкай вайной і іх перадысьлякацыя ў Прымор'е. Іншымі найболей значнымі падзеямі сталі рэформа войска паводле Пастановы 1879 і складаньне з насельніцтва 250 тысячаў рублёў абавязку скарбу, але ягоны ўдзел у гэтым быў мінімальным. Прызначаны за адрозьненьне ў службе ў генэрал-маёры з звальненьнем, паводле яго прашэньня, ад займанае пасады і залічэньнем у вайсковую кавалерыю ў 1880.

З 1881 прыкамандзіраваны да войскаў Віленскае вайсковае акругі. Па звальненьні жыў у Санкт-Пецярбургу і да пачатку XX ст. быў апякуном устаноў адукацыі Благавешчанска.

Кавалер ордэнаў Сьв. Уладзімера 3-й і 4-й ст. зь мячамі і бантам, Сьв. Станіслава 2-й ст. з імпэратарскай каронай і 3-й ст., знака адрозьненьня Вайсковага ордэна Сьв. Георгія N96646. Меў мэдалі ў памяць вайны 1853—1856 гг. і «За ўтаймаваньне польскага мецяжу».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць