Осмусаар (па-эстонску: Osmussaar) — востраў на паўночным захадзе Эстоніі. Уваходзіць у склад павету Ляэнэмаа. Агульная плошча — 4,8 км². Насельніцтва (2013 г.) — 4 чалавекі.

Осмусаар
Месца Балтыйскае мора
Плошча 4,8 км²
Краіна Эстонія
Вобласьць Ляэнэмаа
Насельніцтва (2013) 4
Каардынаты 59°17′30″ пн. ш. 23°23′30″ у. д. / 59.29167° пн. ш. 23.39167° у. д. / 59.29167; 23.39167Каардынаты: 59°17′30″ пн. ш. 23°23′30″ у. д. / 59.29167° пн. ш. 23.39167° у. д. / 59.29167; 23.39167
Осмусаар на мапе Эстоніі
Осмусаар
Осмусаар
Осмусаар

Геаграфія рэдагаваць

 
Вапняковая скала

Востраў Осмуссар месьціцца на ўсходзе Балтыйскага мора за 77 км на паўднёвы захад ад Таліну, сталіцы Эстоніі. Узьнік 2 тысячы — 3 тысячы гадоў таму ў выніку разбурэньня часткі мацерыковай сушы.

Поўнач і паўночны захад сфармаваны вапнякамі, пакрытымі друзам. Астатняя частка востраву нізкая, тут вылучаюцца забалочаныя месцы, ёсьць некалькі азёр. На Осмусаары налічваецца каля 60 валуноў. Найбольшыя зь іх маюць свае назвы.

Прырода рэдагаваць

Флёра Осмусаару прадстаўлена 607 відамі судзинковых расьлін, 129 відамі імхоў, 127 відамі грыбоў. Для фаўны характэрны лісы, эўрапейскія норкі, бабры, розныя земнаводныя, шматлікія птушкі. На ўзьбярэжжы спыняюцца цюлені.

У 1996 годзе для аховы навукова каштоўных геалягічных аб’ектаў і прыродных супольнасьцящй быў створаны ляндшафтны запаведнік. Ён займае плошчу 486,6 га і ахоплівае некаторыя водныя аб’екты.

Гісторыя рэдагаваць

Востраў вядомы з пісьмовых крыніц з 1250 году. Яго асноўнае насельніцтва складалі швэды, якія займаліся рыбалоўствам, сельскай гаспадаркай і паляваньнем на цюленяў. На шведзкай мове ён называўся Одэнсгольм (Odensholm) у гонар бога Одзіну. Згодна паданьню, тут існаваў валун Одзіну з паглыбленьнем, падобным на чалавечую ступню. Напярэдадні 1939 году насельніцтва налічвала 125 чалавек.

12 чэрвеня 1940 году тубыльцы былі вымушаны пакінуць востраў. Ён быў пераўтвораны чырвонаармейцамі ў вайсковае ўмацаваньне. Захаваўся мэмарыял савецкім салдатам, загінулым пры абароне Осмусаару ў 1941 годзе.

У нашы дні Осмусаар насяляе 1 эстонская сям’я, што займаецца жывёлагадоўляй. Дзейнічае маяк. Востраў адкрыты для наведваньня турыстамі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць