Она Плейрыце-Пуйдзене
Она Плейрыце-Пуйдзене (па-летувіску: Ona Pleirytė-Puidienė, псэўданім Vaidelutė; 30 жніўня 1882, Елгава, Латвія, Расейская імпэрыя ― 23 студзеня 1936, Коўна, Летува) ― летувіская пісьменьніца, пэдагогіца, грамадзкая дзяячка.
Она Плейрыце-Пуйдзене | |
Ona Pleirytė-Puidienė | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Ona Elžbieta Pleirytė |
Псэўданімы | Vaidelutė |
Нарадзілася | 30 жніўня 1882 |
Памерла | 23 студзеня 1936 (53 гады) |
Пахаваная | Коўна, Пятрашунскія могілкі |
Муж | Казіс Пуйда |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, пэдагогіца, публіцыстка |
Гады творчасьці | 1921—1936 |
Жанр | верш, раман, апавяданьне |
Мова | летувіская |
Дэбют | 1921 |
Значныя творы | Gyvenimo akordai (1921), Tėviškė (1925) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНавучалася ў пачатковай нямецкай школе, пазьней навучалася ў нямецкай гімназіі ў Елгаве. Пад уплывам капэляна і пісьменьніка Юліёнаса Ліндэ-Добіласа, далучыўся да распаўсюджваньня летувіскай прэсы[1].
У 1903 годзе была запрошаная ўзначаліць падпольную школу ў Плунгянах, якую заснавала княгіня Марыя Агінская. Афіцыйна школа называлася школай рамёстваў, але яна павінна была рыхтаваць настаўнікаў для забароненых на той час летувсікіх школаў. Праца недасьведчаных настаўнікаў была цяжкай, школа зачынілася ў 1904 годзе. У кастрычніку 1904 году Ону Плейрыце адправілі на навучаньне на вышэйшыя пэдагагічныя курсы ў Інгенболь, Швайцарыю ў пансыянат сьв. Крыжа[1].
У Цюрыху пазнаёмілася з Ёнасам Білюнасам, які заклікаў яе пісаць. У 1905 годзе ўвесну вярнулася ў Елгаву, пазьней жыла ў Рызе і Латгаліі, а ўвосень атрымала запрашэньне на працу ў газэту «Vilniaus žinios» і была адзіным пастаянным супрацоўнікам штодзёньніка[2].
У 1905 годзе стала адной з арганізатараў летувіскага хаўрусу настаўнікаў, стала сакратаркай арганізацыі[2].
Актыўна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы Вялікага Віленскага сойму. Была блізкая да асяродзьдзя Мікалоюса Чюрлёніса. У 1906 годзе дапамагала Летувіскаму мастацкаму таварыству арганізаваць Першую летувіскую мастацкую выставу[2].
У 1906 годзе пабралася шлюбам зь пісьменьнікам Казісам Пуйдам, паехала зь ім у Шаўлі, дзе ў 1907—1913 гг. працавала ў друку, удзельнічала ў тэатральнай працы таварыства «Varpas». У 1907 годзьдзе ўдзельнічала ў І-м зьезьдзе летувіскіх жанчынаў у Коўне, сакратарка ягонага прэзыдыюму, адна з ініцыятарак і заснавальніцаў Хаўрусу летувіскіх жанчынаў[3].
Прадстаўляла Хаўрус настаўнікаў Летувы на арганізаваным у Пецярбургу зьезьдзе Ўсерасейскай адукацыйнай лігі, адзіная жанчына, якая выступіла з прамовай і ўзьняла тэму русіфікацыі адукацыі ў Летуве[1].
Падчас Першай сусьветнай вайны жыла ў Чалябінску (Расея), працавала прадстаўніцай Летувіскага цэнтральнага камітэту па справах выгнаньня. У 1920 годзе вярнулася ў Коўну[1].
У Оны Плейрыце і Казіса Пуйды было трое дзяцей: Мімоза (памерла ў Ізраілі), Альгірдас і Сігурдас (абодва расстраляныя немцамі)[1].
Памерла ў 1936 годзе, пахаваная ў Коўне на Пятрашунскіх могілках[4].
Творчасьць
рэдагавацьПісала навэлястычныя імпрэсыяністычныя кампазыцыі, вершы ў прозе, у якіх фіксавала ўражаньні, выкліканыя свабодай і палітычным хваляваньнем жанчыны, адзначаныя тугой, мялянхоліяй, рамантычным нігілізмам, сумам і сэнтымэнтальнасьцю[5].
О. Плейрыце-Пуйдзене зьяўляецца таксама аўтарка рамана «Tėviškė» (Радзіма). Гэта раман-хроніка пра дзейнасьць газэты «Aušra» (Сьвітанак), пра дзейнасьць тагачаснай летувіскай інтэлігенцыі, культурнае жыцьцё Вільні канца 19 ст. і пра змаганьне летувісаў за права на мову, друк і незалежнасьць[5].
Супрацоўнічала з шматлікімі выданьнямі: «Vilniaus žinios», «Lietuvos Žinios», «Vaivorykštė», «Krašto balsas», «Skaitymai», «Gairės», «Krivulė». Пакінула каштоўныя ўспаміны, дзёньнік, які друкаваўся ў 1938—1939 гг. у «Lietuvos žinios», «Naujoji Romuva».
Шмат працавала на фэмінісцкай ніве: выступала за пашырэньне жаночых правоў, у тым ліку змагалася за жаночае выбарчае права[1].
Таксама перакладала з расейскай мовы[5].
Творы
рэдагаваць- Gyvenimo akordai, poetinė proza, Kaunas, 1921,
- Kada rauda siela, poetinė proza, Kaunas: Vaiva, 1922,
- Audroms siaučiant, proza, Kaunas, 1931,
- Tėviškė, romanas, 1-2 d., Kaunas, 1925, 1936.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е Vaidilutė. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, XI t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1983. T.XI: Šternbergo-Vaisius, 622 psl.
- ^ а б в Vytautas Kubilius. Dviese literatūros sūpuoklėse: Kazys Puida ir Vaidilutė. Vilnius: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas, 2003.
- ^ Lietuvos albumas. Janina Markevičaitė, Liudas Gira, Adomas Kliučinskis — Kaunas / Otto Elsner, Berlin, 1921 m. p. 371.
- ^ «Objekto Nr. 36641 išsamus aprašymas». Lietuvos Respublikos kultūros vertybių registras, https://kvr.kpd.lt/#/static-heritage-detail/76510dfc-0a53-4a8b-81f0-fb593de71aa4(недаступная спасылка)
- ^ а б в Ona Pleirytė-Vaidilutė, Visuotinė lietuvių enciklopedija, https://www.vle.lt/straipsnis/ona-pleiryte-vaidilute/