Дзьмітры Лясьняк

беларускі футбаліст

Дзьмі́тры Валер'евіч Лясьня́к (нар. 6 сакавіка 2004) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Нівы» з Доўбізны. Знаходзіцца ў арэндзе зь берасьцейскага «Дынама».

Дзьмітры Лясьняк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 сакавіка 2004(2004-03-06)[1] (20 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ніва Доўбізна (у арэндзе з клюбу «Дынама Берасьце»)
Нумар 91
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—4 Дынама Берасьце 16 (0)
2024—4 Ніва Доўбізна 28 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец берасьцейскай СДЮШАР-8. З 2018 году гуляў за юнацкія каманды мясцовага «Дынама», гэтак у 2020 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль. У пачатку 2021 году разам з акадэміяй дынамаўцаў перайшоў у берасьцейскі «Рух», дзе таксама стаў выступаць за дубль. У пачатку 2022 году «Рух» зьняўся з чэмпіянату Беларусі, але паўабаронца працягваў выступаць за каманду клюбу ў юнацкім першынстве. У чэрвені 2022 году вярнуўся ў берасьцейскае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт[2]. 10 ліпеня 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ» (0:1). У далейшым працягваў рэгулярна зьяўляцца ў асноўнай камандзе, нярэдка ў стартавым складзе. У студзені 2023 году склаў новае двухгадовае працоўнае пагадненьне з «Дынама»[3]. У сакавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ніву» з Доўбізны[4].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць