Барыс Канявега
Бары́с Каняве́га (нар. 8 жніўня 1995 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Цяпер трэнэр у штабе «Нівы» з Доўбізны.
Барыс Канявега | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 жніўня 1995[1] (29 гадоў) | |
Рост | 178 см | |
Вага | 70 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2016 | Дынама Берасьце | 43 (0) |
2017 | Хваля | 27 (4) |
2018—2019 | Рух Берасьце | 21 (0) |
2020 | Маларыта[d] | 22 (1) |
2021—2022 | Ніва Доўбізна | 33 (14) |
Зборныя | ||
2014 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2023 | Ніва Доўбізна |
Кар’ера
рэдагавацьЗ 2013 году пачаў выступаць за дубль берасьцейскага «Дынама». У сэзоне 2014 году пачаў трывала зьяўляцца і ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену. У ліпені 2015 году атрымаў траўму, што вымусіла яго прапусьціць другую палову сэзону. Пачатак сэзону 2016 году правёў у асноўным складзе берасьцейцаў, выходзячы ў стартавым складзе, звычайна ў апорнай зоне. Улетку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў канцы сэзону, але выступаў ужо толькі за дубль.
У лютым 2017 году знаходзіўся на праглядзе ў «Тарпэда»-БелАЗ, але не падышоў камандзе[3]. У сакавіку прыяднаўся да пінскай «Хвалі», зь якой падпісаў кантракт[4]. У «Хвалі» замацаваўся ў асноўным складзе. У пачатку 2018 году праходзіў прагляд у «Менску», аднак пазьней далучыўся ўзмоцніў склад берасьцейскага «Руха»[5], зь якім неўзабаве падпісаў кантракт. Пачынаў сэзон 2018 году ў якасьці гульца асноўнага складу, але ў ліпені атрымаў траўму і выбыў да канца сэзону. У сэзоне 2019 году праз траўмы зьяўляўся на полі эпізадычна.
У лютым 2020 году ўзгадніў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[6], аднак ужо ў красавіку 2020 году зь фінансавых чыньнікаў пакінуў каманду[7] і неўзабаве далучыўся да клюбу «Дынама-Берасьце-1960» з Другой лігі. У 2021 годзе стаў гульцом іншага клюбу Другой лігі — «Нівы» з Доўбізны. У 2022 годзе разам з клюбам перамог у Другой лізе. З пачатку 2023 году засяродзіўся на трэнэрскай дзейнасьці ў клюбе.
Міжнародная
рэдагаваць13 жніўня 2014 году правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць зборнай Малдовы (0:1).
Трэнэрская праца
рэдагавацьУ сьнежні 2022 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі C[8]. У лютым 2023 году стала вядома, што Канявега ў новым сэзоне будзе галоўным трэнэрам «Нівы»[9], аднак у красавіку ён саступіў пасаду Андрэю Пракапюку, а сам стаў ягоным памочнікам. У сьнежні атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[10].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Берасьце | 2015 | Найвышэйшая ліга | 12 | 0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 12 | 0 | |
Хваля | 2017 | Першая ліга | 27 | 4 |
Рух | 2018 | Другая ліга | 14 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Boris Konevega // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/boris_konevega/
- ^ Коневега и Гардазари не подошли "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ^ «Волна» подписала Татаревича, Коневегу и Дыбина (рас.)
- ^ Вторая лига. Старт сезона. Чемпионат в чьем-то уме (рас.)
- ^ Коневега перешел в "Гранит" (рас.)
- ^ За день до старта первой лиги 7 футболистов единовременно покинули «Гранит» из-за финансовых условий (рас.)
- ^ Тренеры получили лицензии УЕФА категории «С» (рас.)
- ^ Коневега возглавит "Ниву" (рас.)
- ^ Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстка «ПБ-Инфо» (рас.)