Павал Пампуха

беларускі футбаліст

Па́вал Пампу́ха (нарадзіўся 26 чэрвеня 1995 году) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Ніва» з Доўбізны.

Павал Пампуха
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 чэрвеня 1995(1995-06-29)[1][2] (28 гадоў)
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Ніва Доўбізна
Нумар 29
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2016 Дынама Берасьце 7 (0)
2015 Кобрынь 10 (1)
2016 Баранавічы 9 (4)
2017 Спарта Брадніца[d] 14 (6)
2018—2019 Рух Берасьце 49 (26)
2020 Маларыта[d] 21 (19)
2021—4 Ніва Доўбізна 76 (85)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 чэрвеня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

З 2012 году пачаў выступаць за дубль берасьцейскага «Дынама». У сэзоне 2014 году пачаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, але тады гэтак і не дэбютаваў у ейным складзе. Сэзон 2015 году распачаў у арэндзе ў «Кобрыне», а ў ліпені вярнуўся ў склад дынамаўцаў[3]. 9 жніўня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Менску» (1:2).

У жніўні 2016 году на правах арэнды перайшоў у «Баранавічы»[4]. Па заканчэньні сэзону 2016 году пакінуў берасьцейскае «Дынама» і ў лютым 2017 году накіраваўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[5], але ён скончыўся беспасьпяхова, і неўзабаве Пампуха стаў гульцом клюба чацьвертага польскага дывізіёну «Спарта» з Брадніцы.

З пачатку 2018 году трэнаваўся зь берасьцейскім «Рухам»[6], зь якім у сакавіку склаў кантракт. З 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне і дапамог ёй прабіцца ў Першую лігу. У сэзоне 2019 году чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на замену, разам з «Рухам» выйшаў у Найвышэйшую лігу. У сакавіку 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў каманду[7] і неўзабаве далучыўся да маларыцкага клюбу «Дынама-Берасьце-1960» з Другой лігі. У 2021 годзе стаў гульцом іншага клюбу Другой лігі — «Нівы» з Доўбізны.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Кобрынь 2015 Першая ліга 10 1
Дынама Берасьце Найвышэйшая ліга 6 0
2016 Найвышэйшая ліга 1 0
Баранавічы Першая ліга 9 4
Рух 2018 Другая ліга 27 20

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць