Brent

эталённая марка нафты

Brent (па-ангельску: Brent Crude, Brent Blend, London Brent) — эталённая марка (маркерны гатунак) нафты, якая здабываецца ў Паўночным моры. З 2007 году фактычна зьяўляецца сумесьсю некалькіх гатункаў нафты, якія здабываюцца на шэльфавых радовішчах Brent, Forties, Oseberg і Ekofisk[1] паміж ўзьбярэжжамі Нарвэгіі і Вялікабрытаніі. Зьяўляецца адной з асноўных марак нафты, гандлюемых на міжнародных нафтавых біржах, у прыватнасьці на ICE.

Мапа радовішчаў і сыстэмаў трубаправодаў, нафта зь якіх складае сумесь Brent (з 2007 году).

Кошт нафты Brent з 1980-х гадоў зьяўляецца асновай для коштаўтварэньня шматлікіх іншых гатункаў нафты. На пачатак 2010-х, кошты на 70% усіх сусьветных гатункаў нафты прама ці ўскосна вызначаліся коштамі на сумесь Brent[2]. У прыватнасьці, кошты на тры зь пяці расейскіх экспартных марак,[3] Urals, Siberian Light і REBCO, разьлічваюцца зыходзячы з коштаў на Брэнт.

Дадзеная марка стала эталённай дзякуючы надзейнасьці паставак, наяўнасьці некалькіх незалежных пастаўшчыкоў і гатоўнасьці яе куплі з боку мноства спажыўцоў і перапрацоўшчыкаў[2][4]. Нягледзячы на некаторыя праблемы з пастаўкамі ў мінулым і не самыя вялікія аб’ёмы вытворчасьці, сумесь Brent валодае дастатковай ліквіднасьцю, каб заставацца маркернай[4].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Oil Price Reporting Agencies // Report by IEA, IEF, OPEC and IOSCO to G20 Finance Ministers, October 2011(анг.): «Brent Blend, or more correctly the basket of Brent, Forties, Oseberg and Ekofisk („BFOE“);»
  2. ^ а б Bassam Fattouh (Director of the Oil and Middle East Programme) 5. The Brent Market and Its Layers // An Anatomy of the Crude Oil Pricing System. — Oxford Institute for Energy Studies, 2011. — 83 с. — ISBN 978-1-907555-20-6
  3. ^ Нефть пятого сорта. Смесь, поставляемая по ВСТО в Китай, может котироваться независимо от Urals // Коммерсант, 27.07.2007: «Сейчас цены на три сорта российской нефти — Urals, Siberian Light и Rebco привязаны к котировкам, рассчитываемым агентствами Platts и Argus Media на основе биржевых цен на нефть Brent/BFO»
  4. ^ а б Miharu Kanai PUTTING A PRICE ON ENERGY. International Pricing Mechanisms for Oil and Gas. — Energy Charter Secretariat, 2007. — 240 с. — ISBN 978-90-5948-047-6