Новае Сяло (Прыгарадны сельсавет)
Но́вае Сяло́[2] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 6 км на ўсход ад Зачысьця, за 11 км на паўночны ўсход ад Лошніцы, 36 км на паўночны ўсход ад Барысава, 12 км ад чыгуначнай станцыі Прыяміна на лініі Менск-Ворша[1]. Новае Сяло ўваходзіць у склад Прыгараднага сельсавету.
Новае Сяло | |
трансьліт. Novaje Sialo | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Барысаўскі |
Сельсавет: | Прыгарадны |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 12 чал. (2010) |
колькасьць двароў: | 16 (2008)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 177 |
Паштовы індэкс: | 222142 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°23′17.02″ пн. ш. 28°49′32.02″ у. д. / 54.3880611° пн. ш. 28.8255611° у. д.Каардынаты: 54°23′17.02″ пн. ш. 28°49′32.02″ у. д. / 54.3880611° пн. ш. 28.8255611° у. д. |
± Новае Сяло |
Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Менск-Ворша. У 1858 годзе вёска, 42 жыхары. У 1897 годзе 23 двары, 146 жыхароў, у Лошніцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1917 годзе 28 двароў, 158 жыхароў. Зь лютага да кастрычніка 1918 году на тэрыторыі, акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны. Ад 1 студзеня 1919 году ў БССР, зь лютага — у Літ.-Бел. ССР, ад жніўня 1920 году ў БССР. 1 студзеня 1920 году адкрыта працоўная школа першай ступені (60 вучняў), разьмяшчалася ў рэквізаваным памяшканьні. З 20 жніўня 1924 году ў Зачысьценскім сельсавеце Барысаўскага раёну Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году Менскай акруг, з 20 лютага 1938 году Менскай вобласьці. Паводле перапісу 1926 году 36 двароў, 174 жыхары. У Вялікую айчынную вайну ад 2 ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 году акупаваная нямецкімі захопнікамі[1]. У 1944 годзе жыхар вёскі Сямён Архіпавіч Хацкевіч (н. 1902) расстраляны за сувязь з партызанамі[3]. У 1960 годзе 186 жыхароў. У 1988 годзе 29 гаспадарак, 59 жыхароў. Разьмешчаная фэрма буйной рагатай жывёлы.
30 сакавіка 2016 году перададзеная зь ліквідаванага Зачысцкага ў Прыгарадны сельсавет[4].
Насельніцтва
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Новае Сяло // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 167
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 70
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 437. — ISBN 985-11-0077-3
- ^ О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 (рас.)
- ^ Зьвесткі перапісу 2009 году