Прыгарадны сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Пры́гарадны сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — аграгарадок Старабарысаў.

Прыгарадны сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Старабарысаў
Дата ўтварэньня 18 студзеня 1931
Насельніцтва
  • 7952 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222131
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Створаны ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Станам на 1 студзеня 1947 году адміністрацыйны цэнтар сельсавету знаходзіўся ў горадзе Барысаў.

8 красавіка 1957 году сельсавету перададзеныя населеныя пункты скасаванага Жыцькаўскаму сельсавету. 17 жніўня 1963 году сельсавету перададзеныя населеныя пункты скасаванага Бытчанскага сельсавету. 16 студзеня 1969 году сельсавету перададзеныя населеныя пункты скасаванага Вялікастахаўскага сельсавету.

30 кастрычніка 2009 году сельсавету перададзена частка тэрыторыі скасаванага Бродаўскага сельсавету, у тым ліку населеныя пункты Бродаўка, Дразы, Мядзьведзеўка, Плітчанка, Поўпрышчы, Ракаўцы, Старынкі, Судоль і Юзафова, і ўсе сельскія населеныя пункты — Вільянова, Кабыльшчына, Кішчына Слабада, Падбярэзьзе, Пасека, Селішча, Стралкаўцы, Цімкі — скасаванага Кішчынаслабадзкога сельсавету[1].

30 сакавіка 2016 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты скасаванага Зачысцкага сельсавету[2].

Населеныя пункты

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1947 — 6

Колішнія населеныя пункты

рэдагаваць

У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты Бродня, Дрыгба, Дымкі, Лядзішча, Максімаўка, Маяк Камунізму, Разуваеўка, Слабада, Старасельле ды Цына[3].

Літаратура

рэдагаваць
  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 193
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 137

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць