Зачысцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Зачы́сцкі сельсавет[1] — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Зачысьце.

Гісторыя

рэдагаваць

У 1918 годзе створаны ў складзе Зачысцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні (да 18 сакавіка 1921 году) РСФСР (з 1 студзеня 1919 году — Беларускай ССР), з 20 жніўня 1924 году — Барысаўскага раёну Барысаўскай (з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Менскай) акругі, з 15 студзеня 1938 году — Менскай вобласьці[2].

30 кастрычніка 2009 году сельсавету перададзеная частка тэрыторыі скасаванага Бродаўскага сельсавету, у тым ліку населеныя пункты Кастрыца і Міхайлова[3].

30 сакавіка 2016 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя ў склад Прыгараднага сельсавету[4].

Населеныя пункты

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1947 году — 14[5]
  • 1 чэрвеня 1955 году — 16[6]
  • 1 студзеня 1964 году — 16[7]
  • 1 студзеня 1968 году — 15[8]
  • 1 студзеня 1974 году — 14[9]
  • 1 студзеня 1981 году — 11[10]
  • 1 студзеня 1986 году — 14[11]

Колішнія населеныя пункты

рэдагаваць

У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты: Барсукі, Барсучына, Журавец, Ільінкі, Раманаў Засьценак, Сойкі[12], вёскі Бярозавая Гара, Бярозаўка, Верацея, Гумнішча, Казлы I (Казлы), Лісава, Макаўе.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 51
  2. ^ Зачысцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Рашэньне Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» (рас.)
  4. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 (рас.) Праверана 2 ліпеня 2016 г.
  5. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 137
  6. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 июня 1955 года. — 2-е издание. — Мн.: Госиздат БССР, 1955. — 285 с. С. 150
  7. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1964 года. — 3-е издание. — Мн.: Беларусь, 1964. — 199 с. С. 99
  8. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1968 года. — 4-е издание. — Мн.: Беларусь, 1968. — 254 с.: ил. С. 143
  9. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1974 года. — 5-е издание. — Мн.: Беларусь, 1974. — 246 с.: ил. С. 139
  10. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1981 года. — 6-е издание. — Мн.: Беларусь, 1981. — 245 с. С. 139
  11. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 139
  12. ^ Памяць: Барысаў. Барысаўскі р-н: Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1997. — 797 с. ISBN 985-11-0077-3. С. 20

Літаратура

рэдагаваць
  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 261
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 159
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 113