Нежаўка (Ігуменскі раён)

вёска ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Не́жаўка[1] — вёска ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Валевачоўскага сельсавету.

Нежаўка
трансьліт. Niežaŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Ігуменскі
Сельсавет: Валевачоўскі
Насельніцтва: 12 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1714
СААТА: 6258808086
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°50′32″ пн. ш. 28°11′17″ у. д. / 53.84222° пн. ш. 28.18806° у. д. / 53.84222; 28.18806Каардынаты: 53°50′32″ пн. ш. 28°11′17″ у. д. / 53.84222° пн. ш. 28.18806° у. д. / 53.84222; 28.18806
Нежаўка на мапе Беларусі ±
Нежаўка
Нежаўка
Нежаўка
Нежаўка
Нежаўка
Нежаўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з сярэдзіны XVIII стагодзядзя, калі зьяўлялася ўладаньнем віленскага біскупу Ігнацыя Масальскага. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі.

У 1795 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Менскай губэрні, 19 двароў, 187 жыхароў, драўляная ўніяцкая капліца, млын, карчма. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя ў складзе маёнтку Рудня Чорная, уладаньне памешчыка Ф. Варэнткі. Паводле перапісу 1897 году ў Грабёнскай воласьці, 75 (76) двароў, 459 жыхароў, дзейнічалі вадзяны млын, карчма, праваслаўная царква, піцейная ўстанова. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак (1 двор, 15 жыхароў) і сядзіба (1 двор, 11 жыхароў). У пачатку XX стагодзьдзя 78 двароў, 507 жыхароў, дзейнічала царкоўна-прыходская школа, у якой у 1910 годзе вучылася 20 хлопчыкаў. У 1917 годзе 69 двароў, 436 жыхароў.

З лютага да сьнежня 1918 года пад акупацыяй кайзэраўскіх войск, з жніўня 1919 году да ліпеня 1920 году — занятая войскамі Польшчы. З 1919 году ў складзе БССР.

Падчас польска-савецкай вайны ў 1920 годзе каля вёскі пахаваны ў брацкай магіле чырвонаармейцы. У 1925 годзе на магіле пастаўлены абэліск.

З 20 жніўня 1924 году ў Грабёнскім сельсавеце Ігуменскага раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці. У 1929 годзе створаны калгас «Прафінтэрн», які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 60 сялянскіх двароў. У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй, на франтах загінулі 32 вяскоўцы.

У брацкай магіле пахаваны савецкія воіны і партызаны, якія загінулі  ў Вялікую Айчынную вайну. На іх магіле ў 1975 годзе ўсталяваная стэла.

З 16 ліпеня 1954 году ў Валевачоўскім сельсавеце. У 1960 годзе ў вёсцы 517 жыхароў, у аднайменным пасёлку 30 жыхароў. У 1966 годзе яны аб’ядналіся ў адну вёску. У 1980-ыя гады ўваходзіла ў склад саўгаса «Сьветач».

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1997 год — 168 чалавек, 86 гаспадарак
  • 2009 год — 101 чалавек[2]
  • 2013 год — 68 жыхароў, 40 гаспадарак
  • 2019 год — 54 жыхары
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі