Навасады (Жабінкаўскі раён)

Наваса́ды[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Мухаўцу. Уваходзяць у склад Жабінкаўскага сельсавету Жабінкаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 1,5 км ад аўтамагістралі М1 E30.

Навасады
лац. Navasady
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Жабінкаўскі
Сельсавет: Жабінкаўскі
Насельніцтва: 91 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1641
Паштовы індэкс: 225102
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°9′10″ пн. ш. 23°57′15″ у. д. / 52.15278° пн. ш. 23.95417° у. д. / 52.15278; 23.95417Каардынаты: 52°9′10″ пн. ш. 23°57′15″ у. д. / 52.15278° пн. ш. 23.95417° у. д. / 52.15278; 23.95417
Навасады на мапе Беларусі ±
Навасады
Навасады
Навасады
Навасады
Навасады
Навасады
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Вёска Навасады вядомая з XVIII ст. Сама назва паказвае, што паселішча адносна маладое. Існуе грамата Ю. С. Непакойчыцкага пра продаж сваіх прыгонных з маёнтку Навасады (17 красавіка 1749 году). Пазьней маёнтак знаходзіўся у Пржыбораў, складаўся зь вёсак Навасады і Пшанаі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Навасады апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскай губэрні.

У 1861 годзе на землях колішняга маёнтку ўтварылася частка Рачкаўскага сялянскага таварыства Зьбірагоскай воласьці. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Навасадах было 30 двароў.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Навасады абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Навасады апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. На 1935 год у вёсцы было 30 двароў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 79 чал.; 1897 год — 198 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1935 год — 195 чал.; 1998 год — 131 чал.; 1999 год — 108 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 91 чал.

Эканоміка

рэдагаваць

Каля вёскі знаходзіцца гідравузел № 9.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 127.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жабінкаўскага р-на. — Мн.: Ураджай, 1999. — 510 с. (8) л. іл. ISBN 985-04-0272-5

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць