Навалучкі

беларуская вёска

Навалу́чкі[1]вёска ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ляскавіцкага сельсавету.

Навалучкі
трансьліт. Navalučki
Навашыцы, сядзіба Гедройцаў
Навашыцы, сядзіба Гедройцаў
Былая назва: Навошыцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Янаўскі
Сельсавет: Ляскавіцкі
Насельніцтва: 91 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1652
Паштовы індэкс: 225807
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′25″ пн. ш. 25°37′48″ у. д. / 52.20694° пн. ш. 25.63° у. д. / 52.20694; 25.63Каардынаты: 52°12′25″ пн. ш. 25°37′48″ у. д. / 52.20694° пн. ш. 25.63° у. д. / 52.20694; 25.63
Навалучкі на мапе Беларусі ±
Навалучкі
Навалучкі
Навалучкі
Навалучкі
Навалучкі
Навалучкі

Гісторыя

рэдагаваць

Гісторыя вёскі зьвязана з дваранскім маёнткам «Навошыцы», які за кілямэтар паўночней за сучасную вёску. Да заканчэньня XVIII стагодзьдзя сядзіба належала роду князёў Гедройцаў, у канцы XVIII стагодзьдзя спадчыньніца роду Генавэфа Гедройц выйшла замуж за Дамініка Орду, пасьля чаго маёнтак «Навошыцы» перайшоў да роду Ордаў[2]. Наступны спадчыньнік быў сын Віктар, а пасьля яго сын Вітольд Орда (1828—1895), пасьля таго яго сын Караль Орда (1871—1914) і апошні ўладальнік, сын Караля, Вітольд Орда (1901—1945)[3].

Рэзыдэнцыя Гедройцаў мела адзін паверх, гэты драўляны будынак застаўся на малюнку Напалеона Орды. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя, Вітольд Орда вырашыў пабудаваць новы, вялікі асабняк у іншым месцы. Часова ён пасяліўся ў прыбудове, дзе яго сям’я і нашчадкі жылі да Другой сусьветнай вайны, а новы палац ня быў ніколі збудаваны. Флігель стаў новым маёнткам, гэта было прамавугольнае, аднапавярховы будынак з двума сымэтрычна разьмешчанымі, ідэнтычнымі ганкамі, кожныя дзьве пары масіўных калён несьлі трохкутны шчыт. Памяшканьні былі двухузроўневыя, анфілядныя. З боку саду дамінавала вялікая вэранда з чатырма шырока расстаўленымі калёнамі.

На сьценах віселі карціны, між іншым 3 малюнкі Валенція Ваньковіча, працы Станіслава Богуш-Сестранцэвіч, Лампі (малодшага), Тадэвуша Айдукевіча і Міхаіла Чапіты.

Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) маёнтак у складзе Расейскай імпэрыі, з 1801 году належаў да Гарадзенскай губэрні[4].

Большая частка маёмасьці маёнтку была зьнішчана падчас Першай сусьветнай вайны, якая літаральна закранула дом Ордаў: акопы былі выкапаныя ў садзе. Ад наступстваў вайны былі выратаваны некалькі карцін і адноўлена некаторая каштоўная мэбля.

Сад складаецца зь дзьвюх частак: старой, некарыстанай, дзе быў былы будынак Гедройцаў, а затым, у непасрэднай блізкасьці ад новага маёнтку. Да двух пад’ездаў цягнуўся вялізны газон, высаджаныя ліпы і каштаны. Сад з тыльнага боку будынку меў адкрыты характар і вёў да садаводчых і падсобных памяшканьняў.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы, дзе належала да Палескага ваяводзтва. У верасьні 1939 году Заходняя Беларусь была далучана да БССР, апошнім уладальнікам маёнтку быў Вітольд Орда[2].

У час Вялікай Айчыннай вайны сяло знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 году па ліпень 1944 году. У 1943 годзе палац і іншыя сядзібныя пабудовы былі спаленыя савецкімі партызанамі[5][2], пасьля вайны сядзібны дом быў часткова адноўлены, але магутны пажар 1956 году канчаткова яго зьнішчыў, руіны былі разабраныя. Ад усяго сядзібнага комплексу захавалася толькі фрагмэнты парку і руіны вартоўні[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 91 жыхар
  • 1999 год — 103 жыхары
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 142
  2. ^ а б в г Несцярчук Л. М. «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы)». Мінск, БЕЛТА, 2002 год. 334 страницы. ISBN 985-6302-37-4
  3. ^ Nowoszczyce w Słowniku geograficznym Królestwa Polskiego. T. VII: Netrebka — Perepiat. Warszawa 1886.
  4. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.
  5. ^ Nowoszyce. W: Roman Aftanazy: Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. 2, przejrzane i uzupełnione. T. 2: województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993, s. 94—98. ISBN 83-04-03784-X