Міхэіл Саакашвілі
Міхэі́л Нікалазавіч Саакашві́лі (па-грузінску: მიხეილ სააკაშვილი, па-ўкраінску: Міхеіл Саакашвілі; нар. 21 сьнежня 1967, Тбілісі, цяпер Грузія) — грузінскі й украінскі палітычны і дзяржаўны дзяяч. Прэзыдэнт Грузіі з 25 студзеня 2004 году да 2007 і з 2008 да 2013 году, старшыня партыі Адзіны нацыянальны рух, адзін зь лідэраў рэвалюцыі ружаў, у выніку якой быў адхілены ад улады Эдуард Шэварнадзэ. Старшыня Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі з 30 траўня 2015 году і дарадца Прэзыдэнта Ўкраіны з 13 лютага 2015 году[1], старшыня Дарадчай міжнароднай рады рэформаў Украіны з 13 траўня 2015 году[2].
Міхэіл Саакашвілі | |
груз. მიხეილ სააკაშვილი | |
Старшыня Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі | |
---|---|
30 траўня 2015 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Пятро Парашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Арсень Яцанюк |
Папярэднік: | Ігар Паліца |
Дарадца Прэзыдэнта Ўкраіны | |
13 лютага 2015 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Пятро Парашэнка |
3-і Прэзыдэнт Грузіі | |
20 студзеня 2008 — 17 лістапада 2013 | |
Папярэднік: | Ніно Бурджанадзэ (в.а.) |
Наступнік: | Георгі Маргвелашвілі |
2-і Прэзыдэнт Грузіі | |
25 студзеня 2004 — 25 лістапада 2007 | |
Папярэднік: | Ніно Бурджанадзэ (в.а.) |
Наступнік: | Ніно Бурджанадзэ (в.а.) |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
21 сьнежня 1967 (57 гадоў) Тбілісі, Грузінская ССР |
Партыя: | Адзіны Нацыянальны Рух |
Сужэнец: | Сандра Рулафс |
Маці: | Гіўлі Аласанія[d] |
Адукацыя: | юрыст |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1984 годзе скончыў з залатым мэдалём сярэднюю школу № 51 г Тбілісі. У 1992 годзе з адменнасьцю скончыў факультэт міжнароднага права інстытуту міжнародных адносін Кіеўскага ўнівэрсітэту. Як стыпэндыят кангрэса ЗША, быў накіраваны на навучаньне ў Калюмбійскі ўнівэрсытэт (Нью-Ёрк), дзе ў 1994 годзе атрымаў ступень магістра права. У 1995 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю ва Ўнівэрсытэце імя Джорджа Вашынгтона (Вашынгтон). Вучыўся ў Страсбурскім інстытуце правоў чалавека, а таксама ў Акадэміі эўрапейскага права ва Флярэнцыі і ў Гааскай акадэміі міжнароднага права. Працаваў у Нарвэскім інстытуце правоў чалавека ў Осьлё, у нью-ёрскай юрыдычнай фірме Patterson, Belknap, Webb & Tyler, якая займалася прававым забесьпячэньнем нафтагазавых праектаў у СНД.
У 1995 годзе вярнуўся ў Грузію па запрашэньні свайго сябра Зураба Жванія. Быў абраны дэпутатам парлямэнта ад яго партыі «Саюз грамадзянаў Грузіі», якая падтрымлівала ў той час прэзыдэнта Эдуарда Шэварнадзэ. У 1996 годзе заняў пост старшыні парлямэнцкага камітэту па канстытуцыйных і юрыдычных пытаньнях. У жніўні 1998 году ўзначаліў парлямэнцкую фракцыю «Саюзу грамадзянаў Грузіі». Са студзеня 2000 году — прадстаўнік Грузіі ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ). У кастрычніку 2000 году быў прызначаны міністрам юстыцыі Грузіі. У верасьні 2001 году падаў у адстаўку, абвінаваціўшы Эдуарда Шэварнадзэ й чальцоў яго ўраду ў карупцыі, пасьля чаго стварыў апазыцыйную палітычную арганізацыю «Нацыянальны рух», колькасьць якой пасьля вырасла да 20 тыс. З 2002 году — старшыня заканадаўчага сходу Тбілісі.
23 лістапада 2003 году ў выніку акцыяў пратэсту, арганізаваных партыяй «Нацыянальны рух» Міхэіла Саакашвілі сумесна з Зурабам Жванія і сьпікерам парлямэнта Ніно Бурджанадзэ, Эдуард Шэварнадзэ быў змушаны сысьці ў адстаўку. На выбарах прэзыдэнта Грузіі 4 студзеня 2004 году за Міхэіла Саакашвілі прагаласавалі 96,27% выбарнікаў.
25 лістапада 2007 сышоў у адстаўку ў сувязі з пачаткам кампаніі па падрыхтоўцы да датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў, абвешчаных пад ціскам апазыцыі. 5 студзеня 2008 году на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах набраў 53,33% галасоў, асноўны супраціўнік Саакашвілі Леван Гачэчыладзэ атрымаў 25,69% галасоў, трэцяе месца заняў Бадры Патаркацышвілі з вынікам 7,1%.
З 29 траўня 2015 году мае ўкраінскае грамадзянства[3]. 30 траўня таоа ж году стаў старшынём адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі[4].
Міхэіл Саакашвілі жанаты з Сандрай Рулафс, выхоўвае двох сыноў — Эдуарда й Нікалаза.
У кастрычніку 2021 году Саакашвілі быў арыштаваны пасьля незаконнага вяртаньня ў Грузыю з эміграцыі з 2013 году. Гэты жэст ён патлумачыў гатоўнасьцю змагацца разам са сваімі суайчыньнікамі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президента України № 77/2015 «Про призначення Міхеіла Саакашвілі Радником Президента України» (укр.)
- ^ Указ Президента України № 78/2015 «Про Дорадчу міжнародну раду реформ» (укр.)
- ^ Указ Президента України від 29 травня 2015 року № 301/2015 «Про прийняття до громадянства України Саакашвілі М. як особи, прийняття якої до громадянства України становить державний інтерес для України» // president.gov.ua (укр.)
- ^ Указ Президента України від 30 травня 2015 року № 304/2015 «Про призначення М.Саакашвілі головою Одеської обласної державної адміністрації»(недаступная спасылка) // president.gov.ua (укр.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Тэкст прамовы прэзыдэнта Саакашвілі ў ААН, у адказ на якую расейская дэлегацыя выйшла з залы // Наша Ніва, 27 верасьня 2013 г. Праверана 27 верасьня 2013 г.
- Афіцыйная старонка (анг.)
- მიხეილ სააკაშვილი. Пробудження Сили (укр.)