Георгі Маргвелашвілі

грузінскі палітык

Георгі Маргвелашвілі (па-грузінску: გიორგი მარგველაშვილი; нар. 4 верасьня 1969 году, Тбілісі, Грузінская ССР) — грузінскі палітычны дзяяч, прэзыдэнт Грузіі з 2013 па 2018 гады. Філёзаф паводле адукацыі, рэктар Грузінскага інстытуту грамадзкіх справаў (2000—2006, 2010—2012), міністар адукацыі і навукі Грузіі (2012—2013). Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2013 ад партыі «Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія», на якіх ён набраў 61,12% галасоў. 17 лістапада 2013 году ўступіў на пасаду прэзыдэнта Грузіі.

Георгі Маргвелашвілі
па-грузінску: გიორგი მარგველაშვილი
17 лістапада 2013 — 16 сьнежня 2018
Папярэднік Міхаіл Саакашвілі
Наступнік Саламэ Зурабішвілі
25 кастрычніка 2012 — 18 ліпеня 2013
Папярэднік Khatia Dekanoidze[d]
Наступнік Tamar Sanikidze[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся4 верасьня 1969(1969-09-04)[1] (55 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Мака Чычуа[d]
Подпіс Выява аўтографу
Сайт president.gov.ge

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Георгі Маргвелашвілі нарадзіўся ў сям’і партыйнага работніка. У 1992 року скончыў факультэт філязофіі і псыхалёгіі Тбіліскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Іванэ Джавахішвілі, у 1993—1994 вывучаў сацыялёгію ва ўнівэрсытэце Цэнтральнай Эўропы. Доктар філязофіі. З 1992 па 1995 Маргвелашвілі працаваў гідам у турыстычнай кампаніі (спэцыялізацыя — горны турызм), асыстэнтам мэнэджара ў выдавецтве. У 1994—1995 быў начальнікам дэпартамэнту па маркетынгу кампаніі «Бізнэс дзёньнікі». У 1996—1997 роках выкладаў філязофію ў Тбіліскім незалежным унівэрсытэце. У 1995—2000 працаваў у Нацыянальным дэмакратычным інстытуце міжнародных адносін спэцыялістам (кансультантам праграмы).

У 2000—2012 роках працаваў у Інстытуце грамадзкіх справаў Грузіі GIPA, у тым ліку на пасадзе рэктара ў 2000—2006 і 2010—2012. З 2006 па 2010 займаў пасаду начальніка дэпартамэнту дасьледаваньняў GIPA. У кастрычніку 2012 Маргвелашвілі заняў пасаду міністра адукацыі Грузіі ва ўрадзе Бідзіны Іванішвілі. 7 лютага 2013 року Георгі Маргвелашвілі быў прызначаны віцэ-прэм’ерам грузінскага ўрада.

11 мая 2013 кіроўная кааліцыя «Грузінская мара» назвала Георгія Маргвелашвілі сваім кандыдатам у прэзыдэнты Грузіі на выбарах 27 кастрычніка 2013. 16 ліпеня 2013 Маргвелашвілі сышоў у адстаўку з пасады міністра адукацыі, каб выключыць абвінавачваньні ў выкарыстаньні адміністрацыйнага рэсурсу падчас перадвыбарнай кампаніі. Пры гэтым ён застаўся на пасадзе віцэ-прэм’ера Грузіі. 9 верасьня 2013 прайшоў афіцыйную рэгістрацыю ў якасьці кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Георгі Маргвелашвілі апублікаваў шэраг навуковых працаў і вучэбных кіраўніцтваў, а таксама мноства артыкулаў па палітыцы, міжнародных адносінах, культуры, філязофіі. Падтрымліваючы курс ураду М. Саакашвілі на збліжэньне з ЗША і Заходняй Эўропай, зьяўляўся пасьлядоўным прыхільнікам незалежнай культурнай палітыкі сувэрэннай Грузіі, захаваньня і разьвіцьця грузінскай мовы.

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Дасканала валодае ангельскай і расейскай мовамі. Не жанаты, мае дачку.

  1. ^ а б Giorgi Margwelaschwili // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)