Ордэн Рэспублікі (Малдова)
малдоўская ўзнагарода
Ордэн Рэспублікі (па-румынску: Ordinul Republicii) — найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Малдовы за асаблівыя заслугі ва ўсіх галінах дзейнасьці на выгоду Бацькаўшчыны і чалавецтва. Па значнасьці і выплаце ільгот ордэн прыкладна адпавядае былому званьню Героя СССР[1].
Ордэн Рэспублікі | ||
![]() ![]() | ||
Арыгінальная назва | па-румынску: Ordinul Republicii | |
---|---|---|
Краіна | ||
Тып | ордэн | |
Дата заснаваньня | 30 ліпеня 1992 | |
Малодшая ўзнагарода | Ордэн Стэфана Вялікага[d] |
Апісаньне рэдагаваць
Вырабляецца са срэбра і ўяўляе сабою васьміканцовую пазалочаную зорку. У цэнтры ордэну — кола з пазалочаным абадком з выявай гербу Малдовы. Фон шчыта гербу — з эмалі чырвонага і сіняга колераў. Дыямэтар ордэна — 45 мм. Мацуецца з дапамогай кольца ордэнскага ланцуга, які складаецца з шасьці гербаў, васьмі зорак і шаснаццаці ляўровых галін. Яны чаргуюцца і мацуюцца паміж сабой кольцамі. Ланцуг зашпіляецца на зашпільку-карабін[2].
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Список орденов, медалей и почётных званий Молдавии(недаступная спасылка)
- ^ Кому и за что в Молдове дают ордена и медали