Адзіны нацыянальны рух
Адзіны нацыянальны рух (па-грузінску: ერთიანი ნაციონალური მოძრაობა) — палітычная партыя ў Грузіі, заснаваная Міхаілам Саакашвілі, якая прыйшла да ўлады пасьля Рэвалюцыі ружаў, аднак, трывала паразу на парлямэнцкіх выбарах у 2012 годзе.
Адзіны нацыянальны рух | |
ერთიანი ნაციონალური მოძრაობა | |
Лідэр партыі | Ніка Мэлія |
---|---|
Заснавальнік | Міхаіл Саакашвілі |
Дата заснаваньня | кастрычнік 2001 |
Штаб-кватэра | Тбілісі |
Ідэалёгія | грамадзянскі нацыяналізм, папулізм, лібэральны кансэрватызм, атлянтызм |
Колькасьць | 350 000[1] |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Парлямэнт Грузіі | 36/150 |
Афіцыйны сайт | unm.ge |
Гісторыя
рэдагавацьАдзіны нацыянальны рух быў заснаваны ў кастрычніку 2001 году Міхаілам Саакашвілі. Гэта рэфармісцкая партыя, якая выступае за больш цесныя сувязі з НАТО і Эўрапейскім Зьвязам, а таксама за аднаўленьне кантролю Тбілісі над самаабвешчанымі сэпаратысцкімі дзяржавамі Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй.
Першапачаткова левацэнтрысцкі кірунак быў зьменены на правацэнтрысцкі за часам Рэвалюцыі ружаў. Партыя спалучае палітычны, эканамічны і культурны лібэралізм з грамадзянскім нацыяналізмам. Ягоныя асноўныя палітычныя прыярытэты таксама ўключаюць паляпшэньне сацыяльных паслугаў для бедных, якія ёсьць асноўнай базай падтрымкі руху. Сярод прыярытэтаў партыі ёсьць барацьба з карупцыяй і памяншэньне адміністрацыйных бар’ераў дзеля вядзеньня бізнэсу. Лідэры руху называюць сябе лібэральна-кансэрватыўнымі, і а ў верасьні 2007 году партыя стала чальцом-назіральнікам правацэнтрысцкай Эўрапейскай народнай партыі.