Міхаіл Гуцарыеў
Міхаіл Сафарбекавіч Гуцарыеў (па-расейску: Михаил Сафарбекович Гуцериев; нар. 9 сакавіка 1958, Акмалінск, Казахская ССР, СССР) — расейскі прадпрымальнік, палітык і пясьняр, які зьяўляецца адным з галоўных прыватных інвэстараў у Беларусі й даўнім папьлечнікам Аляксандара Лукашэнкі[1]. Фігурант санкцыйных сьпісаў ЭЗ, Вялікабрытаніі, шэрагу іншых краінаў зь лета 2021 году[2].
Міхаіл Гуцарыеў | |
Дата нараджэньня | 9 сакавіка 1958 (66 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык, эканаміст, паэт, бізнэсмэн, дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі, кампазытар, прадусар |
Сябра ў | Дзяржаўная дума Фэдэральнага сходу Расеі III скліканьня[d] і Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі II склікання[d] |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьГуцарыеў вучыўся ў Маскоўскім інстытуце нафтахімічнай і газавай прамысловасьці імя І. М. Губкіна(be) і Маскоўскім інстытуце народнай гаспадаркі імя Г. Пляханава(be), а таксама і ў Санкт-Пецярбурскім ўнівэрсытэце МУС Расеі(ru) на юрыста. У 1992 годзе заснаваў расейскую фінансавую ўстанову «Бінбанк(ru)». У 1995 годзе Гуцарыеў быў абраны ў Дзяржаўную думу Расеі, ў 2000 годзе быў пераабраны дэпутатам Думы. У студзені 2000 году быў абраны старшынёю расейскага ААТ «НГК „Слаўнафта“(uk)», а ў 2002 годзе заснаваў кампанію «РусНафта(uk)». Паводле амэрыканскага часопісу «Forbes», Гуцарыеў – адзін з самых багатых расейцаў[3]. Таксма ён мае й кіпрскі пашпарт[1].
У ліпені 2007 году Гуцарыеў публічна абвясьціў, што ўрад Расеі аказвае на яго ціск. Ён паведаміў, што прадае «РусНафту(uk)» кампаніі «Базавы элемэнт(uk)», якая належыць расейскаму прадпрымальніку Алегу Дзерыпаску(uk)[4]. Ціск быў выкліканы расейскім палітыкам Муратам Зязікавым(pl), тагачасным прэзыдэнтам Інгушэтыі, які прад’явіў да Гуцарыева непад’ёмныя фінансавыя патрабаваньні, якія той адхіліў.
Гуцарыеў жыў у Вялікабрытаніі з 2008 году. Расейскі ўрад падаў хадайніцтва пра яго выдачу[5]. Вярнуўся ў Расею ў 2010 годзе, пасьля таго як усе абвінавачваньні былі зьнятыя, а крымінальныя справы закрытыя.
Гуцарыеў таксама актыўна займаецца паэзіяю, піша тэксты сьпеваў. Напрыклад, разам з Шарон Вон ён напісаў лірыку для ўдзельніцы ад Малдовы ў Конкурсе песьні Эўрабачаньне-2021 Натальлі Гардзіенкі(ru).
Гуцарыеў пабудаваў элітную прыватную гімназію ў Драздах, якую скончыў Мікалай Лукашэнка[6].
У кастрычніку 2021 году Гуцарыеў разам з чальцамі сваёй сям’і быў узгаданы ў сьпісе людзей, названых у Паперах Пандоры(de)[2].
У 2022 годзе сумеснае расьсьледаваньне Беларускага расьсьледавальніцкага цэнтру(be), Transparency International(en) ды The Guardian(be) знайшло некалькі аб’ектаў нерухомасьці ў Лёндане, якія належаць Саіду Гуцэрыеву, сыну Міхаіла. Раней прыналежная Саіду нерухомасьць згадвалася ў «паперах Пандоры(be)». Прадстаўнікі сям’і заявілі журналістам, што ў Саіда няма дзелавых сувязяў зь яго бацькам і што Міхаіл ня мае дачыненьня да гэтых актываў, у той жа час значная частка гэтых аб’ектаў была набытая, калі Саід яшчэ вучыўся і не займаўся бізнэсам[7].
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЖанаты на Аксане Гуцарыевай і мае дзяцей. У жніўні 2007 году пасьля нераскрытай атакі памёр сын Гуцарыева.
Санкцыі ЭЗ, іншых краінаў
рэдагаваць21 чэрвеня 2021 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу ў якасьці асобы, якая атрымлівае выгаду ад рэжыму Лукашэнкі й падтрымлівае яго[8][9]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў Рада Эўрапейскага зьвязу(be) адзначыла, што Гуцарыеў, які мае дзелавыя інтарэсы ў Беларусі ў шэрагу сфэраў, як даўні сябар Аляксандра Лукашэнкі назапасіў значнае багацьце і ўплыў сярод палітычнай эліты Беларусі[8]. Да прыкладу, падкантрольная Гуцырыеву «Сафмар» была адзінаю расейскаю нафтаваю кампаніяю, якая працягнула пастаўляць нафту на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы падчас энэргетычнага крызісу паміж Беларусьсю й Расеяю 2020 году[8].
Гуцарыеў таксама падтрымліваў Лукашэнку ў спрэчках з Расеяю з нагоды паставак нафты[8]. Ягоная кампанія «Слаўкалій» будуе Нежынскі горна-абагачальны камбінат па вытворчасьці хлёрыстага калію на базе Старобінскага радовішча(be) недалёка ад Любані, у той час як за самую буйную інвэстыцыю ў краіну на два мільярды даляраў ЗША Лукашэнка паабяцаў перайменаваць Любань у Гуцарыеўск[8]. Лукашэнка стаў на абарону Гуцырыева пасьля таго, як супраць яго ў Расеі была ўзбуджаная крымінальная справа, а таксама падзякаваў яму за ахвяраваньні на дабрачыннасьць і шматмільярдныя інвэстыцыі ў Беларусь[8]. Паведамляецца, што Гуцарыеў падарыў Лукашэнку раскошныя падарункі[8].
Гуцарыеў таксама заявіў, што зьяўляецца ўладальнікам рэзыдэнцыі, якая дэ-факта належыць Лукашэнку, тым самым пакрываючы яго, і, паводле паведамленьняў, прысутнічаў на таемнай інаўгурацыі Лукашэнка 23 верасьня 2020 году[8]. У кастрычніку 2020 году Лукашэнка й Гуцарыеў зьявіліся на адкрыцьці царквы, якую апошні спансаваў[8]. Паводле паведамленьняў СМІ, калі ў жніўні 2020 году былі звольненыя страйкуючыя супрацоўнікі беларускіх дзяржаўных СМІ, работнікі расейскіх СМІ былі дастаўлены ў Беларусь самалётам Гуцырыева для замены звольненых і пасяліліся ў менскім гатэлі «Рэнэсанс», які належыць Гуцырыеву[8].
6 ліпеня 2021 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10], 7 ліпеня 2021 году – Швайцарыя[11][12]. 9 жніўня 2021 году Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць Гуцарыева і забараніла тэхнічнае абслугоўваньне яго самалётаў[1][13][14]. Эўрапейскія санкцыі ўключаюць забарону на ўезд у краіны ЭЗ і замарожваньне пэрсанальных актываў у іх[15]. Паводле газэты «Коммерсантъ(uk)», яны павінны былі выклікаць праблемы й для падкантрольных Гуцырыеву прадпрыемстваў[9]. 24 чэрвеня 2021 году Гуцарыеў выйшаў з рады дырэктараў «РусНафты(uk)»[16].
2 сьнежня 2021 году ЗША ў рамках чарговага беларускага санкцыйнага пакету ўвялі санкцыі супраць кампаніі «Слаўкалій» і яе верталёта[17].
У 2022 годзе санкцыі супраць Гуцэрыева ўвялі Аўстралія, Канада, Новая Зэляндыя ды Украіна[18].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Financial Sanctions Notice (анг.). Казначэйства Вялікабрытаніі(uk) (2021-08-09).
- ^ а б Simon Goodley; Joseph Smith. (2021-10-05) Revealed: Pandora papers unmask owners of offshore-held UK property worth £4bn (анг.). The Guardian(be). Праверана 2021-10-05 г. Архіўная копія ад 2021-10-09 г.
- ^ forbes.com
- ^ forbes.com:Behind Russia's 'Russneft Affair'
- ^ RIA Novosti:New law allows fugitive businessman Gutseriyev to return to Russia
- ^ «Бюро»: Все действующие частные школы Беларуси имеют связи во власти (рас.) OCCRP
- ^ Jasper Jolly (2022-05-24) The sanctioned oligarch’s son and a £160m London property empire (анг.). The Guardian(be). Праверана 2024-04-23 г.
- ^ а б в г д е ё ж з і EN COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION 2021/997 of 21 June 2021 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (анг.). Афіцыйны часопіс Эўрапейскага зьвязу(uk) (2021-06-21). Праверана 2021-06-22 г.
- ^ а б Дмитрий Козлов; Илья Усов; Екатерина Волкова; Евгений Зайнуллин; Евгений Хвостик. (2021-06-21) Михаил Гуцериев стал жертвой режима (рас.). Коммерсантъ(uk). Праверана 2021-10-09 г. Архіўная копія ад 2021-10-09 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.
- ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). Reuters. Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Британия ввела новый пакет санкций против белорусских властей (рас.). Rosbalt(no) (2021-08-09). Праверана 2021-08-09 г.
- ^ Великобритания, США и Канада ввели новые ограничения против Беларуси. Под британские санкции попал и бизнесмен Михаил Гуцериев (рас.). Meduza (2021-08-09). Праверана 2022-01-03 г.
- ^ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). EUR-Lex(pl).
- ^ Гуцериев решил покинуть совет директоров «РуссНефти» (рас.). Новая газета(uk) (2021-06-24). Праверана 2021-10-09 г. Архіўная копія ад 2021-10-09 г.
- ^ ЕС, США, Британия и Канада ввели санкции против Беларуси из-за миграционного кризиса (рас.). Новая газета(uk) (2021-12-02). Праверана 2022-01-03 г.
- ^ ГУЦЕРІЄВ Михайло Сафарбекович