Міхаіл Дрынеўскі
Міхаі́л Па́ўлавіч Дрыне́ўскі (12 лютага 1941, Тонеж, цяпер Лельчыцкі раён, Гомельская вобласьць, Беларусь — 9 лістапада 2020) — беларускі харавы дырыгент.
Міхась Дрынеўскі | ||||
Нарадзіўся |
12 лютага 1941 (83 гады) Тонеж, Тураўскі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, СССР | |||
---|---|---|---|---|
Памёр | 9 лістапада 2020 (79 гадоў) | |||
Гады творчасьці | з 1956-га | |||
Жанр | народная музыка | |||
Значныя творы | апрацоўкі мэлёдыяў «Ой, ты, грушка мая» і «Вол бушуе, вясну чуе» | |||
Прэміі |
Дзяржаўная прэмія Беларусі (1982), «За духоўнае адраджэньне» |
Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1978), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982) і народны артыст Беларусі (1987)[1], прафэсар і ляўрэат прэміі «За духоўнае адраджэньне»[2].
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў вясковай сям’і. Быў адным зь 9-і дзяцей, зь якіх 4-ра памерлі ў маленстве ад разачкі. Падчас Нямецка-савецкай вайны 1941—1945 гадоў жыў з маці і 3-ма старэйшымі братамі ў зямлянцы на высьпе сярод балота. Гэта ўратавала сям’ю ў студзені 1943 году, калі нямецкія карнікі спалілі 300 аднавяскоўцаў у царкве. У дзяцінстве пачаў граць на губным гармоніку, які бацька прывёз з вайны супраць Японіі ў лістападзе 1945 году. Пазьней на слых навучыўся граць на невялікім акардэоне, які дастаўся ад старэйшага брата Зьмітра. Пасьля 7-клясаў школы паступіў у Гомельскую музычную вучэльню на баяніста, аднак праз адсутнасьць месца ў гуртажытку праз 2 тыдні вярнуўся дадому. Скончыў 10-гадовую школу ў суседняй вёсцы Букча за 13 км. Адначасна кіраваў школьным хорам і 2-ма калгаснымі ў Букчы і Тонежы. Пад яго кіраўніцтвам хор вёскі Тонеж заняў 1-е месца на занальным аглядзе калектываў мастацкай самадзейнасьці. У 1959 годзе паўторна паступіў у Гомельскую музвучэльню на харавое аддзяленьне, дзе да 1963 году навучаўся ў Раісы Красьніцкай. Адначасна кіраваў хорам Гомельскага дрэваапрацоўчага камбіната і народным хорам вёскі Прыбыткі. На 3-м курсе стаў праводзіць заняткі для завочнікаў. Таксама працаваў зь дзіцячым хорам Палаца піянэраў Гомелю. У 1963 годзе на прапанову свайго пэдагога паступіў у Беларускую кансэрваторыю. Адначасна 5 год працаваў з капэлай Палаца культуры МТЗ, куды запрасіў дырыгент-хормайстар Уладзімер Раговіч. У 1968 годзе на выпускным канцэрце ў Беларускай філярмоніі дырыгаваў творам для 2-х хароў. Пасьля канцэрта дырыгент Генадзь Цітовіч запрасіў яго хормайстрам у Дзяржаўны акадэмічны народны хор Беларусі[2].
У 1968 годзе скончыў Беларускую кансэрваторыю па клясе Ганны Зелянковай і ўладкаваўся хормайстрам Дзяржаўны акадэмічны народны хор Беларусі. Адначасна стаў выкладаць у Беларускай акадэміі музыкі. У 1973 годзе стаў галоўным хормайстрам Дзяржаўнага хору Беларусі. У 1975 годзе заняў пасаду мастацкага кіраўніка Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Беларусі, які атрымаў імя свайго заснавальніка Генадзя Цітовіча. У 1982 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі[1]
Творчасьць
рэдагавацьНа падставе беларускай народнай музыкі і спалучэньня акадэмічнага і народнага сьпеваў канцэртныя праграмы харавой музыкі, этнаграфічныя праграмы і творы духоўнай музыкі. Запісаў і апрацаваў народныя мэлёдыі для народнага хору: «Ой, ты, грушка мая», «Вол бушуе, вясну чуе», «Як пайду я дарогаю», «Ночы мае, ночушкі» і «Чырвоная каліначка». Істотна пашырыў харавое мастацтва ў Беларусі праз працу з акадэмічным хорам[1]. На 2020 году стварыў звыш 50 аранжыровак і апрацовак беларускіх народных песьняў, твораў беларускіх кампазытараў і духоўнай музыкі. Пад яго кіраўніцтваў 21 удзельнік Народнага хору імя Цітовіча атрымалі званьне заслужаных артыстаў і дзеячоў мастацтва Беларусі[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Зінаіда Мажэйка. Дрынеўскі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 227. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0
- ^ а б Зіновій Прыгодзіч. «Несьці народу яго ж спадчыну» // Зьвязда : газэта. — 5 сьнежня 2013. — № 229 (27594). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Мастацкі кіраўнік - Дрынеўскі Міхаіл Паўлавіч // Народны хор імя Цітовіча, 2020 г. Праверана 23 жніўня 2020 г.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |