Міхалова (Лагойскі раён)
Міхало́ва[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Міхалова ўваходзіць ў склад Лагойскага сельсавету.
Міхалова | |
трансьліт. Michalova | |
Першыя згадкі: | 17 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Лагойскі |
Сельсавет: | Лагойскі |
Насельніцтва: | 109 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1774 |
Паштовы індэкс: | 223111 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°13′50″ пн. ш. 27°50′32″ у. д. / 54.23056° пн. ш. 27.84222° у. д.Каардынаты: 54°13′50″ пн. ш. 27°50′32″ у. д. / 54.23056° пн. ш. 27.84222° у. д. |
± Міхалова |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1800 годзе ў вёсцы дзейнічаў завод мэталічных вырабаў, уласнасьць графа Станіслава Тышкевіча, на якім вырабляліся рэчы для хатняга ўжытку, на ім працавалі сяляне графа. У ХІХ стагодзьдзі вёска, цэнтар адміністрацыйнага маёнтку, уласнасьць памешчыкаў Паўлікоўскіх у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. У 1833 годзе 133 рэвіскія сялянскія душы. У 1846 годзе ў склад маёнтка ўваходзілі вёскі Беланы і Міхалова. У 1847 годзе маёнтак 14 двароў, 148 жыхароў, уласнасьць Д. Паўлікоўскага, на рацэ Гайна разьмяшчаўся вадзяны млын на 1 паставу, меўся бровар, на якім выраблялася да 200 вёдраў віна ў год, сукнавальня. Вяскоўцы адносіліся да Лагойскага праваслаўнага прыхода Праабражэнскай царквы. У 1870 годзе вёска на рацэ Гайна, 54 рэвіскія душы мужчынскага полу, у Лагойскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1909 годзе 30 двароў, 154 жыхары, ва ўрочышчы 3 двары, 11 жыхароў. У 1917 годзе 5 двароў, 309 жыхароў, у маёнтку 1 двор, 25 жыхароў. З 29 кастрычніка 1924 году вёска ў Кузевіцкім сельсавеце Лагойскага раёну Менскай акругі, з 20 лютага 1938 году Менскай вобласьці. У 1926 годзе дзейнічаў вадзяны млын. У 1941 годзе 52 двары 203 жыхары. У Другую сусьветную вайну гітлераўцы зьнішчылі 43 двары, загубілі 26 жыхароў, 2 жыхароў вывезьлі ў Нямеччыну, 7 загінулі на фронце. У 1969 годзе 52 двары, 116 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 107 жыхароў
- 1 студзеня 2003 году — 36 двароў, 114 жыхароў
- 2010 год — 109 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьВёска ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства СК «Лагойскі» РДУП «Беларуснафта-Менскаблнафтапрадукт».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 255