Конрад Монтаўтавіч

Конрад Монтаўтавічлітоўскі баярын.

Конрад Монтаўтавіч

Герб «Тапор»
Асабістыя зьвесткі
Род Монтаўты
Бацькі Аляксандар Монтаўт

У 1445 або 1446 годзе атрымаў ад вялікага князя ўладаньне ў Рудамінскай воласьці.

Імя Рэдагаваць

Асноўны артыкул: Конрад

Конрад — літоўская (беларуская) форма пашыранага германскага імя Konrad.

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Cunrad[1] (21 кастрычніка 1440 году[2]), Конъдрату Монътовтовичу[3] (Кондрат Монътовтович[1], 1440—1449 гады[4]).

Біяграфія Рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Аляксандра Монтаўта. Меў братоў Міхайлу, Яна Таўцівіла і Барташа.

Упамінаецца ў 1440 годзе ў наданьні яго бацькі віленскім францішканам.

Крыніцы Рэдагаваць

  1. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 273.
  2. ^ Kodeks dyplomatyczny Katedry i Diecezji Wileńskiej: 1387—1507. — Kraków, 1948. S. 190.
  3. ^ Литовская метрика. Отд. 1, ч. 1, т. 1. — СПб., 1910. С. 6.
  4. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 20.

Літаратура Рэдагаваць

  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4