Барташ Монтаўтавіч

(XV ст.) староста бельскі

Барташ Монтаўтавіч (? — па 1486) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста пуньскі (1469), дубніцкі і майшагольскі (1477), бельскі (1482—1486).

Барташ Монтаўтавіч
лац. Bartaš Montaŭtavič

Герб «Тапор»
Асабістыя зьвесткі
Памёр не раней за 1486[1]
Род Монтаўты
Бацькі Аляксандар Монтаўт
Дзеці Станіслаў, Барбара

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Салечніках.

Імя Барташ ёсьць вытворным ад імя Барталамей (апроч славянскіх формаў, гістарычна таксама адзначаецца германская — Bartosch)[2].

Формы імя ў гістарычных крыніцах: Бартошу Монътовтовичу чоловекъ (Бартош Монътовтович[3]; 1440—1449 гады)[4], Бартош Монтовтович наместник моишакголский и дубенский (27 лютага 1477 году)[5], Бартошъ Монътовътовичъ (25 жніўня 1484 году)[6], панъ Бартошъ Монтовътовичъ (22 кастрычніка 1503 году[7], 11 верасьня 1504 году[8]), Bartosch Mantholtowicz, Bartholomeus, Bartusch[3], Bartesch von der Solcze[9].

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Аляксандра Монтаўта. Меў братоў Міхайлу, Яна Таўцівіла і Конрада.

Упершыню ўпамінаецца ў 1440 годзе ў наданьні яго бацькі віленскім францішканам. У 1453 год за часамі канфлікту з палякамі паехаў ад літоўскіх паноў да вялікага магістру. У 1469 годзе быў старостам пуньскім, у 1477 годзе — дубніцкім і майшагольскім, у 1482—1486 гадох — бельскім.

Двойчы браў шлюб, другой жонкай была Юльляна Духна з Храптовічаў. Ад першай жонкі меў сына Станіслава і дачку Барбару. З другой жонкай удачарыў дачку яе брата Алену.

13 жніўня 1499 году яго жонка Юльляна ў сваім тэстамэнце запісала асноўную частку сваёй маймасьці прыёмнай дачцэ Алене, якая мусіла захоўваць памяць пра яе і яе блізкіх. Хацела, каб яе пахавалі ў Віленскім францішканскім касьцёле'[9].

  1. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада (белар.) / пер. А. Мікус — 2 — Смаленск: 2014. — С. 272. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  2. ^ Hanks P. Dictionary of American Family Names. Vol. 1. — Oxford University Press, 2003. P. 109.
  3. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 272.
  4. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 39.
  5. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 75.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 118.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 369.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 315.
  9. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 273.

Літаратура

рэдагаваць
  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4