Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь
Міністэ́рства се́льскай гаспада́ркі і харчава́ньня Рэспу́блікі Белару́сь (Мінсельгасхарч Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне сельскай гаспадаркі. Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 27 чэрвеня 2024 году пасаду міністра займае Анатоль Ліневіч.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | МСГХ РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Кірава, д. 15 |
Міністар | Анатоль Ліневіч |
Першы намесьнік | Сяргей Федчанка |
Намесьнікі |
Уладзімер Гракун, Ала Ламакіна, Іван Сьмільгінь, Вадзім Шагойка[1] |
Зьвязаныя кампаніі | «Белводгас» |
Бюджэт | 3712,8 млрд рублёў[2] (2009 год; 1324,4 млн $[3]) |
Сайт | mshp.gov.by |
Склад
рэдагаваць- Цэнтральны апарат — 7 галоўных управаў, 2 дэпартамэнты, 4 управы, 2 інспэкцыі, па адным аддзеле ды сэктары[4].
- Аб’яднаньні «Белаграсэрвіс», «Белнасеньне», «Белплемжываб’яднаньне»;
- Беларуская машынавыпрабавальная станцыя (пасёлак Прывольны, Менскі раён), экспэрымэнтальная база «Крынічная» (пас. Крынічны, Мазырскі раён, Гомельская вобласьць);
- Вучэльні: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (горад Горкі, Магілёўская вобласьць), Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт, Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны, Гарадзенскі дзяржаўны аграрны ўнівэрсытэт, 25 сельскагаспадарчых каледжаў — 5 у Берасьцейскай вобл., 4 у Віцебскай, 4 у Гарадзенскай, 5 у Гомельскай, 3 у Магілёўскай, 4 у Менскай;
- Прадпрыемствы «Белпчалапрам», «Белсельгасэнэрга», «Бярозатара» (Берасьцейская вобласьць), «Жалонь», «Жылічы» (вёска Ляўковічы, Качэрыцкі раён, Магілёўская вобл.);
- Цэнтры: інфармацыйна-вылічальны, нарматыўна-дасьледніцкі, навучальна-мэтадычны, навучальны;
- Часопісы «Беларуская сельская гаспадарка» (па-расейску: Белорусское сельское хозяйство), «Гаспадар» (па-расейску: Хозяин).
Задачы
рэдагаваць- парадкаваньне сельскагаспадарчай вытворчасьці дзяржаўных ўстановаў;
- стварэньне ўмоваў для прыватызаваньня аграпрамысловай вытворчасьці;
- укараненьне ў сельскай гаспадарцы дасягненьняў навукі;
- павышэньне выніковасьці сельскагаспадарчай вытворчасьці й перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны;
- стварэньне ўмоваў для павелічэньня вытворчасьці харчаваньня;
- павышэньне спабораздольнасьці сельскагаспадарчых тавараў за мяжой;
- прыцягненьне капіталаўкладаньняў для пераабсталяваньня сельскагаспадарчых прадпрыемстваў;
- забесьпячэньне выкананьня падпарадкаванымі прадпрыемствамі плянавых паказьнікаў вывазу ды ўвозу сельскагаспадарчых тавараў.
Паўнамоцтвы
рэдагаваць- спрыяньне захаваньню асяродзьдзя ўзнаўленьня рыбы;
- распрацоўка заканадаўства аб сельскай гаспадарцы;
- стварэньне, пераўтварэньне й касаваньне падпарадкаваных установаў;
- узгадненьне правядзеньня сельскагаспадарчых навуковых дасьледаваньняў;
- забесьпячэньне вытворчасьці хлеба й макаронаў;
- распрацоўка прыёмаў сельскагаспадарчай вытворчасьці на забруджаных радыёнуклідамі землях;
- парадкаваньне насеньневодзтва, гатункавыпрабаваньня, пляменнай справы, мэліярацыі ды хімізацыі земляў, мэханізаваньня ды электрыфікацыі сельскай гаспадаркі;
- нагляд за выкананьнем правілаў карыстаньня сельскагаспадарчым абсталяваньнем ды сродкамі абароны расьлінаў;
- ухваленьне пастановаў аб бясьпецы геннай інжынэрыі;
- ліцэнзаваньне;
- улік асушальных збудаваньняў ды рыбалоўных угодзьдзяў;
- ацэнка праектаў ды будаўніцтва асушальных збудаваньняў;
- ухваленьне правілаў бясьпекі працы на падпарадкаваных прадпрыемствах;
- нагляд за выкарыстаньнем грошай урада, выдаткаваных на сельскую гаспадарку;
- прыцягненьне замежных укладаньняў у сельскую гаспадарку;
- нагляд за якасьцю харчаваньня пры вытворчасьці й захоўваньні;
- выдача пасьведчаньняў аб уліку генна-інжынэрных гатункаў расьлінаў, пародаў жывёлаў ды штамаў непатагенных мікраарганізмаў;
- закуп сельскагаспадарчых тавараў ды паслугаў;
- ухваленьне нормаў працы й расходу паліва ў сельскай гаспадарцы[5].
Мінуўшчына
рэдагавацьПасьля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці 25 жніўня 1991 году міністэрства больш як 4 гады працягвала кіравацца Пастановаю ўраду БССР ад 12 жніўня 1991 году № 312, паводле якой міністар прызначаўся Вярхоўным Саветам[6]. Пастановаю ад 12 лютага 1996 году № 100 урад Беларусі ўхваліў новую ўставу міністэрства. Паводле дзейнай Пастановы ўраду ад 31 кастрычніка 2001 году № 1590 міністар прызначаецца прэзыдэнтам[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кіраўніцтва Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусі (рас.) Аб міністэрстве. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 жніўня 2023 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 2 верасьня 2010 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 2 верасьня 2010 г.
- ^ Будова міністэрства (рас.). Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь (14 студзеня 2010). Праверана 2 верасьня 2010 г.
- ^ а б Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1590 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 2 верасьня 2010 г.
- ^ Гісторыка-архіўная даведка да фонду міністэрства за 1991-1995 гг. (рас.). Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь. Праверана 2 верасьня 2010 г.