Луньненскі сельсавет
Лу́ньненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Лунна.
Луньненскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Лунна |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьУтвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Скідзельскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. Цэнтар — рабочы пасёлак Лунна. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 сьнежня 1955 году статус Лунна паніжаны да вёскі. З 25 сьнежня 1962 году ў Гарадзенскім раёне.
6 студзеня 1965 году быў адноўлены Мастоўскі раён. Луньненскі сельсавет Гарадзенскага раёну адышоў да Мастоўскага раёну.
У 1977 годзе скасаваны хутары Бярэзінка і Татаршчына[1].
26 лютага 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Багатырэвічы, Глядавічы, Грушаўка, Дубраўляны, Жылічы, Кухары, Машталеры, Мінявічы, Мяшэтнікі, Паніжаны, Стральцы, Хамічы, Шчарбавічы — ліквідаванага Глядавіцкага сельсавету[2].
28 жніўня 2013 году вёска Пладовая перададзеная з Луньненскага ў склад Дубненскага сельсавету, а вёска Тоўсьцікі ў склад Гудзевіцкага сельсавету[3].
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (14 населеных пунктаў) — 1318 чалавек[4], зь іх 68,4 % — беларусы, 23,5 % — палякі, 5,9 % — расейцы[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ^ «Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 222 (pdf)
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Колькасьць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года