Мілевічы

вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Міле́вічы[2]вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Случы. Цэнтар сельсавету Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзяцца за 16 км на поўнач ад вёскі Леніна.

Мілевічы
лац. Milevičy
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жыткавіцкі
Сельсавет: Мілевіцкі
Вышыня: 145 м н. у. м.
Насельніцтва: 475 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2353
Паштовы індэкс: 247976
СААТА: 3216824026
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°28′0″ пн. ш. 27°36′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 27.6° у. д. / 52.46667; 27.6Каардынаты: 52°28′0″ пн. ш. 27°36′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 27.6° у. д. / 52.46667; 27.6
Мілевічы на мапе Беларусі ±
Мілевічы
Мілевічы
Мілевічы
Мілевічы
Мілевічы
Мілевічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Міл адпавядае старажытнаму германскаму імю Milo, засьведчанаму з VIII стагодзьдзя[3].

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVI стагодзьдзя як вёска ў Наваградзкім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі[4].

З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар Мілевіцкага сельсавету Ленінскага (з 20 студзеня 1960 году — Старобінскага, з 11 красавіка 1960 году — Жыткавіцкага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай, з 11 красавіка 1960 году — Гомельскай) вобласьці[5].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 6 траўня 1896 году — 78 двароў, 614 жыхароў (310 жанчын, 304 мужчыны)
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — сяло: 702 жыхары; 1994 год — вёска: 336 двароў, 962 жыхары; 1999 год — 800 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 691 жыхар, 281 двор[4]; 2009 год — 489 жыхароў[6]; 2018 год — 475 жыхароў, 200 двароў[1]

Ленінская, Набярэжная.

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Яана-Багаслаўская царква, пабудаваная ў 1801 годзе
  1. ^ а б Сацыяльна-дэмаграфічная карта Мілевіцкага сельсавету па стане на 1 студзеня 2018 году (рас.) / Афіцыйны сайт Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэту
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 179.
  3. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161.
  4. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 503
  5. ^ Милевичский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Перапіс 2009 году

Літаратура

рэдагаваць