Мілаш Ёіч
Мілаш Ёіч (па-сэрбску: Miloš Jojić; нарадзіўся 19 сакавіка 1992 году, Стара-Пазава, СФРЮ) — сэрбскі футбаліст, паўабаронца латвійскага клюбу «Рыга». Былы гулец нацыянальную зборную Сэрбіі.
Мілаш Ёіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 сакавіка 1992[1][2] (32 гады) | |
Рост | 177 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Рыга | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2012 2012—2014 2012 2014—2015 2015—2018 2018—2020 2020 2020—2022 2023— |
Тэлеоптык Партызан → Тэлеоптык (арэнда) Барусія Дортмунд Кёльн Істанбул Башакшэхір → Вольфсбэрг (арэнда) Партызан Рыга |
30 (4) 35 (10) 30 (10) 20 (4) 59 (8) 8 (0) 14 (1) 58 (10) 32 (5) |
Зборныя | ||
2013—2014 | Сэрбія | 5 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец футбольнай школы «Адзінства», у якой таленавітага гульца запрыкмецілі і запрасілі ў славутую школу «Партызана» зь Бялграда.
Дарослую кар’еру пачаў у клюбе «Тэлеоптык», дзе добра сябэ зарэкамэндаваў, пасьля чаго ў 2012 годзе вярнуўся ў «Партызан», за які дэбютаваў 15 верасьня ў матчы чэмпіянату Сэрбіі супраць каманды «Хайдук». Хутка Ёіч становіцца адным з самых таленавітых паўабаронцаў Усходняй Эўропы, за ім пачынаюць сачыць гранды італьянскага футболу. У сэзоне 2013-2014 гадоў Мілаш Ёіч стаў лідэрам «Партызана», за 15 матчаў ён забіў 6 галоў і аддаў 7 галявых перадач, стаўшы лепшым гульцом першай паловы сэзону чэмпіяната Сэрбіі, пасьля чаго футбаліста захацелі бачыць у сваіх шэрагах «Барусія» Дортмунд, «Інтэр» Мілян, «Мілян» і «Ювэнтус» Турын. У выніку, у апошні дзень трансфэрнага акна, барацьбу за Ёіча выйграла «Барусія» з Дормунду.
«Барусія» Дортмунд
рэдагаваць31 студзеня 2014 году Мілаш заключыў чатырохгадовы кантракт з «Барусіяй», трансфэр абышоўся Барусіі ў 2,2 млн эўра[3]. 15 лютага 2014 году Мілаш Ёіч дэбютаваў у матчы чэмпіянату Нямеччыны, дзе дортмундцам супрацьстаяў «Айнтрахт» Франкфурт. У гэтым матчы Ёіч ужо праз 17 сэкундаў пасьля свайго выйсьця адкрыў лік сваім галам за «Барусію», паставіўшы кропку ў матчы, які скончыўся з рахункам 4:0 на карысьць «Барусіі». Мілаш забіў самы хуткі гол[4] у Бундэсьлізе, забіты пасьля выйсьця на поле[5].
Міжнародная
рэдагаваць11 кастрычніка 2013 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Сэрбіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Японіі, свой дэбют Мілаш адзначыў голам, а Сэрбія перамагла зь лікам 2:0.
Дасягненьні
рэдагаваць«Партызан»:
- Чэмпіён Сэрбіі: 2013
«Барусія»:
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2014
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Milos Jojic // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Milos Jojic // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Полузащитник «Партизана» Йойич перейдет в дортмундскую «Боруссию». sports.ru.
- ^ Ну ты даешь, парень. sports.ru.
- ^ Супердебют Милоша Йойича за «Боруссию». sports.ru.