Мікола Гамулка

польскі музыка і кампазытар

Мікола Гаму́лка (па-польску: Mikołaj Gomółka; каля 1535, Радошкі пад Сандамірам, Рэч Паспалітая, цяпер Польшча — 30 красавіка 1609, Язловец, Рэч Паспалітая, цяпер Украіна) — польскі кампазытар.

Мікола Гамулка
па-польску: Mikołaj Gomółka
Дата нараджэньня каля 1535[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1609[1]
Месца сьмерці
Занятак кампазытар
Жанры клясычная музыка

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і мяшчан. 3 дзяцінства праявіў незвычайныя музычныя здольнасьці. Адукацыю атрымаў у капэле караля Жыгімонта II Аўгуста. 3 1548 году займаўся ў каралеўскага флейтыста Яна Кляўса, практыкант, з 1558 году паўнапраўны ўдзельнік прыдворнай капэлы. Іграў на драўляных духавых, струнных інструмэнтах, аргане. У 1550-я гг. разам з каралеўскім дваром наведаў Кракаў, Пётркаў Трыбунальскі, Гданьск, Каралявец і Вільню. Кантактаваў з Вацлавам з Шамотул, Цыпрыянам Базылікам, Валянцінам Бакфаркам, якія таксама працавалі пры двары.

У 1563 годзе пакінуў каралеўскую капэлу і пераехаў у Сандамір, дзе займаўся грамадзкімі справамі. У 1580 годзе ў Кракаве паступіў на службу да біскупа Пятра Мышкоўскага, які падтрымліваў кампазытара ў яго творчай дзейнасьці. У 1590—1592 гадах працаваў у канцлера Яна Замойскага.

Творчасьць

рэдагаваць

У Кракаве кампазытар выдаў зборнік (150 псальмаў), якія сталі грандыёзным помнікам усходне-эўрапейскай культуры эпохі Адраджэньня. Пераклады біблейскіх тэкстаў, да якіх напісаў музыку Гамулка, зрабіў Ян Каханоўскі з Чарналесься. 4-галосныя псальмы кампазытара напісаны ў лепшых традыцыях рэнэсансавага мастацтва і прызначаны для шырокіх колаў аматараў і знаўцаў музыкі. Іх вылучаюць даступнасьць музычнай мовы, апора на папулярныя гімнічныя мелёдыі, у тым ліку зьмешчаныя ў канцыяналах. Свабодна валодаючы імітацыйнай тэхнікай, кампазытар аддаваў перавагу вэртыкальна-гарманічнай харальнай фактуры, у якой выразна акрэсьлівалася партыя верхняга голасу, што набліжала яго творы да тагачаснай бытавой музыкі, асабліва кантаў. Некаторыя мэлядычныя звароты псальмаў Гамулка захаваліся ва ўзорах кантавага мастацтва, распаўсюджаных на славянскіх землях.

  1. ^ а б Mikolaj Gomolka // Musicalics (фр.)

Літаратура

рэдагаваць