Пётркаў Трыбунальскі
Пётркаў Трыбунальскі (па-польску: Piotrków Trybunalski) — горад на правах павету ў цэнтральнай частцы Польшчы. Уваходзіць у склад Лодзінскага ваяводзтва, адміністрацыйны цэнтар Пятркоўскага павету (не ўваходзіць у яго склад). Вядомы з 1217 году. На 31 сьнежня 2021 году ў горадзе налічвалася 68 270 жыхароў[1]. Ён другі (пасьля Лодзі) горад у ваяводзтве па колькасьці насельніцтва, а таксама 50-ы па колькасьці насельніцтва сярод усіх гарадоў Польшчы[2].
Пётркаў Трыбунальскі | |||||
польск. Piotrków Trybunalski | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1217 | ||||
Магдэбурскае права: | XIII ст. | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Плошча: | 67,24 км² | ||||
Вышыня: | 200 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 67 734 чал. (2022) | ||||
шчыльнасьць: | |||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 44 | ||||
Паштовыя індэксы: | з 97-300 да 97-312 | ||||
Нумарны знак: | EP | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°24′0″ пн. ш. 19°41′0″ у. д. / 51.4° пн. ш. 19.68333° у. д.Каардынаты: 51°24′0″ пн. ш. 19°41′0″ у. д. / 51.4° пн. ш. 19.68333° у. д. | ||||
Пётркаў Трыбунальскі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
piotrkow.pl/ |
Адлегласьць па прамой паміж гарадамі Пётркаў Трыбунальскі — Менск 585 км, да Варшавы — 128 км[3].
Эканоміка
рэдагавацьВузел чыгунак і аўтадарог. Прамысловасьць[4]:
- шкляная (1-е месца ў краіне),
- машынабудаўнічая
- харчовая (малочная,
- мукамольная,
- піваварная,
- па перапрацоўцы агародніны),
- дрэваапрацоўчая, будаўнічых матэрыялаў,
- шавецкая,
- папяровая.
Адукацыя
рэдагавацьУ горадзе дзейнічае філіял Лодзкага ўнівэрсытэту[4].
Славутасьці
рэдагавацьМузэі. Архітэктурныя помнікі XIV—XVIII стагоддзяў: каралеўскі замак (1511—1519), касьцёлы, кляштары, капліцы[4].
Вядомыя асобы
рэдагаваць- Ежы Антаневіч (1919—1970) — польскі гісторык і археоляг. Доктар гістарычных навук.
- Васіль Тарасенка (1899—1972) — беларускі археоляг.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://stat.gov.pl/download/gfx/portalinformacyjny/pl/defaultaktualnosci/5515/3/16/1/polski_rocznik_demograficzny_2022.pdf
- ^ Lista miast w Polsce (spis miast, mapa miast, liczba ludności, powierzchnia, wyszukiwarka), Polska w liczbach
- ^ Адлегласьці паміж гарадамі
- ^ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2001 Т. 12: Палікрат — Праметэй. — С. Пётркаў-Трыбунальскі.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2001 Т. 12: Палікрат — Праметэй. — С. Пётркаў-Трыбунальскі.