Мікалай Сігневіч

беларускі футбаліст

Мікалай Сігневіч (нарадзіўся 20 лютага 1992 году, Берасьце, Беларусь) — беларускі футбаліст, нападнік грэцкага клюбу «Апалён Сьмірніс» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Мікалай Сігневіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 лютага 1992 (31 год)
Берасьце, Беларусь
Рост 194 см
Вага 88 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Апалён Сьмірніс
Нумар 13
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2013
2014—2018
2017
2019—2020
2020
2020—2022
2022—
Дынама Берасьце
БАТЭ
Плятаніяс (арэнда)
Фэрэнцвараш
Хімкі
БАТЭ
Апалён Сьмірніс
45 (11)
98 (29)
16 (2)
32 (5)
2 (0)
26 (6)
21 (1)
Зборныя
2012—2013
2014—
Беларусь (да 21)
Беларусь
12 (1)
21 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 студзеня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
30 сакавіка 2021.

Кар’ера рэдагаваць

Выхаванец берасьцейскага футболу, з 2011 году праходзіў у асноўны склад берасьцейскага «Дынама», у асноўным выходзячы на замены. У сэзоне 2013 году стаў асноўным нападнікам і найлепшым бамбардзірам берасьцейскай каманды. У жніўні 2013 году падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ да канца 2016 году, але паводле дамоўленасьці выступаў за берасьцейскае «Дынама» да канца 2013 году на правах арэнды[1]. У пачатку 2017 году аддадзены ў арэнду клюбу «Плятаніяс» на паўгоду[2]. Па сканчэньні арэнды ў траўні 2017 году вярнуўся ў БАТЭ[3]. У канцы 2018 году падпісаў кантракт з вугорскім клюбам «Фэрэнцвараш»[4].

15 лістапада 2014 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў гульні адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2016 году супраць зборнай Гішпаніі.

Дасягненьні рэдагаваць

БАТЭ:

«Фэрэнцвараш»:

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2015 Найвышэйшая ліга 18 4
2016 Найвышэйшая ліга 15 4
Плятаніяс 2016—2017 Супэрліга 16 2
БАТЭ 2017 Найвышэйшая ліга 13 6
2018 Найвышэйшая ліга 23 6
2020 Найвышэйшая ліга 4 0
2021 Найвышэйшая ліга 22 6

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць