Царква Сьвятога Мікалая (Петрыкаў)

праваслаўная царква ў Петрыкаве
(Перанакіравана з «Мікалаеўская царква (Петрыкаў)»)
Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Краіна Беларусь
Места Петрыкаў
Каардынаты 52°07′27.9″ пн. ш. 28°29′58.3″ у. д. / 52.124417° пн. ш. 28.499528° у. д. / 52.124417; 28.499528Каардынаты: 52°07′27.9″ пн. ш. 28°29′58.3″ у. д. / 52.124417° пн. ш. 28.499528° у. д. / 52.124417; 28.499528
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Тураўская япархія 
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая

Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Петрыкаве. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы места[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Царква. І. Сербаў, 1912 г.
 
Інтэр'ер царквы

Мікалаеўскую мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Петрыкаве збудавалі ў 1910-я гады на месцы царквы 1830 году.

Архітэктура

рэдагаваць
 
Царкоўная брама, 1932 г.

Прыклад новабізантыйскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае крыжападобную кампазыцыю з 3-апсыднай алтарнай часткай. Сяродкрыжжа завяршаецца вялікім сьветлавым барабанам з купалам. Пры ўваходзе разьмяшчаецца 3-ярусная вежа-званіца з купалам-цыбулінай. У аснове архітэктурна-плястычнага разьвязку фасадаў арсэнал дэкаратыўных сродкаў царкоўнай архітэктуры Маскоўскай дзяржавы: закамары, кілепадобныя ліштвы аркавых аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, паскі, сухарыкі, уразныя кутнія калёнкі[1].

Унутраная прастора нарастае ад нізкай трапэзнай праз цыліндрычныя скляпеньні прыдзелаў да круглага барабана ў цэнтры, абапёртага на магутныя аркі. Абразы 1-й паловы XIX ст. «Зьвеставаньне», «Маці Божая зь дзіцем»[2].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ліпунова
  1. ^ Габрусь Т. Петрыкаўская Мікалаеўская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 385.
  2. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць