Мігел Лопіш

партугальскі футбаліст

У́гу Міге́л Алмэ́йда Ко́шта Ло́піш (па-партугальску: Hugo Miguel Almeida Costa Lopes; нарадзіўся 19 сьнежня 1986 году, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст, абаронца клюбу «Эштрэла». Былы гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Мігел Лопіш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 сьнежня 1986(1986-12-19)[1][2][3] (37 гадоў)
Рост 182 см
Вага 72 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Эштрэла
Нумар 13
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2006
2006—2007
2007—2009
2009—2013
2010—2011
2012
2013—2017
2013—2014
2015—2016
2016—2017
2017—2019
2019—2021
2021—
Бэнфіка 2
Апэрарыю
Рыю Аві
Порту
Бэтыс (арэнда)
Брага (арэнда)
Спортынг
Алімпік Ліён (арэнда)
Гранада (арэнда)
Акхісар Бэледыеспор (арэнда)
Акхісар Бэледыеспор
Кайсэрыспор
Эштрэла
24 (4)
21 (7)
50 (2)
14 (1)
21 (0)
10 (0)
24 (0)
19 (0)
26 (0)
31 (3)
49 (1)
40 (0)
52 (1)
Зборныя
2012 Партугалія 4 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
16 кастрычніка 2012.

Кар’ера

рэдагаваць

Лопіш пачынаў сваю прафэсійную кар’еру ў другой камандзе лісабонскай «Бэнфікі». У наступным сэзоне ён перайшоў у клюб ніжэйшай лігі «Апэрарыю».

Пасьля некалькіх нядрэнных матчаў Мігел ў сэзоне 2007—2008 гадоў перайшоў у клюб «Рыю Аві». У першым сэзоне ў «Рыю» Лопіш быў гульцом стартавага складу й дапамог камандзе праз два гады вернуцца ў партугальскую Супэрлігу.

Дзякуючы стабільнай гульні «Рыю Аві», у тым ліку супраць «Бэнфікі» й «Порту», Лопішам зацікавіліся гранды партугальскага футбола. У студзені 2009 году Мігел падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Порту». У першым сэзоне за сіне-белых яму прыходзілася канкураваць за месца ў стартавым складзе з уругвайцам Хорхэ Фусыле, ён зьяўляўся на поле ня гэтак шмат, але ўсё ж яму ўдалося згуляць у 17 афіцыйных матчах, 13 зь якіх у старце.

У канцы жніўня 2010 году новы трэнэр каманды Андрэ Вілаш-Боаш палічыўшы, што яму не патрэбны Лопіш, адправіў яго ў гадавую арэнду ў гішпанскі «Бэтыс»[4]. 2 верасьня 2010 году ён прайшоў мэдычны агляд і далучыўся да каманды[5]. У 2012 годзе на правах арэнды выступае за «Брагу».

Лопіш вярнуўся ў «Порту» ў сэзоне 2012—2013 гадоў, аднак у студзені 2013 году Мігел перайшоў у склад лісабонскага «Спортынгу», а ў процілеглым кірунку, паводле пагадненья, быў накіраваны Марат Ізмайлаў[6].

7 ліпеня 2013 году Мігел на правах арэнды перайшоў у табар францускага клюбу «Ліён», які прадстаўляе Лігу 1[7].

Міжнародная

рэдагаваць

Лопіш прыцягваўся ў моладзевую зборную Партугаліі. Ён быў уключаны ў заяўку на чэмпіянат Эўропы 2012 году[8]. 2 чэрвеня 2012 году Мігел дэбютаваў за нацыянальную зборную Партугаліі ў прайграным таварыскім матчы 3:1 супраць зборнай Турэччыны ў Лісабоне[9].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Порту»:

«Спортынг»:

«Акхісар Бэледыеспор»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць